Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне праз падазрэньне ў калябарацыянізьме затрымалі намесьніка кіраўніка Херсону


Прывітаньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, які наведваў вызвалены ад расейскіх акупантаў Херсон
Прывітаньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, які наведваў вызвалены ад расейскіх акупантаў Херсон

Ва Ўкраіне затрымалі намесьніка кіраўніка Херсону Ўладзіміра Пепеля. Яго падазраюць у калябарацыянізьме.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў.

Паводле сьледзтва, да расейскага ўварваньня чыноўнік адказваў за дзейнасьць выканаўчых органаў гарадзкой рады, а пасьля захопу Херсону Пепель пачаў працаваць на акупацыйныя ўлады і адказваў за жыльлёва-камунальную гаспадарку.

Ён браў удзел у арганізацыі працы прадпрыемстваў жыльлёва-камунальнай сфэры паводле расейскага заканадаўства, адладжваў сыстэмы спагнаньня з насельніцтва плацяжоў за паслугі ЖКГ, а таксама рыхтаваў памяшканьне для правядзеньня псэўдарэфэрэндуму, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Падчас затрыманьня сілавікі знайшлі ў яго прапагандысцкія матэрыялы і Канстытуцыю Расеі. Яго таксама правяраюць на дачыненьне да незаконнага абарачэньня зброі і выбуховых рэчываў.

Уладзіміру Пепелю паведамілі пра падазрэньне ў дапамозе дзяржаве-агрэсару (частка 1 артыкула 111–2 КК). Пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да 12 гадоў. Суд адправіў яго пад варту з альтэрнатывай унясеньня закладу ў памеры 744 000 грыўняў ($20 000).

Паведамляецца таксама, што Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала «чыноўніка» былой акупацыйнай адміністрацыі Балаклеі. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён спрыяў прымусовай «перарэгістрацыі» працы мясцовага бізнэсу на карысьць Расеі. Для гэтага ён праводзіў калектыўныя сходы прадпрымальнікаў, на якіх заклікаў перабудоўваць сваю гаспадарчую дзейнасьць пад патрэбы Расеі і пералічваць падаткі ў яе бюджэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG