Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі беларусы выбяруць Эўропу? Адказваюць Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман


Сьцяг Эўразьвязу
Сьцяг Эўразьвязу

У праграме «ПіК Свабоды» палітычны аналітык Арцём Шрайбман камэнтуе вынікі апошняга апытаньня праекта «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, а таксама ранейшыя апытаньні наконт геапалітычнага выбару беларусаў.

На гэтым тыдні былі абнародаваныя дадзеныя апошняга апытаньня, праведзенага ў Беларусі праектам «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House. Падчас яго задавалася пытаньне пра геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй.

ГЛЯДЗЕЦЬ ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

З графіку бачная выразная перавага прарасейскіх памкненьняў. Але ў мінулым, у пэўныя пэрыяды гісторыі Беларусі, апытаньні фіксавалі нават перавагу праэўрапейскіх настрояў над прарасейскімі. Вось дадзеныя апытаньняў НІСЭПД (2003-2016 гг.).

ГЛЯДЗЕЦЬ ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

Цяперашні стан — ці можа ён зьмяніцца ў выніку зьмены палітыкі, інфармацыйнай у тым ліку?

Кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Рыгор Астапеня кажа, што ўсё можа зьмяняцца ў гэтым сьвеце, можа адбыцца ў тым ліку і выразны рост праэўрапейскіх настрояў у Беларусі.

Аднак, на яго думку, вельмі часта людзі перабольшваюць магчымасьці інфармацыйнай палітыкі, маўляў, мы людзям нешта патлумачым — і яны ўсё правільна зразумеюць. Астапеня мяркуе, што інфармацыйная палітыка мае меншы ўплыў, чым рэчаіснасьць.

«Калі людзі ня могуць атрымаць візы, калі зачыненыя межы, калі шматлікія санкцыі, якія людзі ўспрымаюць як несправядлівыя — дык як людзі будуць хацець далучэньня да Эўразьвязу? Зразумела, што ня будуць» — адзначыў кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.

Арцём Шрайбман у «ПіКу Свабоды» адзначыў, што геапалітычныя арыентацыі беларускага грамадзтва ніколі не былі «застылымі ў граніце» — яны гістарычна вельмі валятыльныя і рэагуюць на палітычныя падзеі і цыклі. Ён зьвярнуў увагу на тое, што паводле апытаньняў НІСЭПД упершыню колькасьць прыхільнікаў эўрапейскага вэктару перавысіла колькасьць прыхільнікаў расійскага ў 2009 годзе — на хвалі першага пацяпленьня адносінаў Менску і ЭЗ. І нават пасьля таго, як гэтае пацяпленьне рэзка скончылася ў 2010-м, праэўрапейскія настроі не абрынуліся імгненна: яны яшчэ вагаліся і зноў вырасьлі ў 2013-м.

Аднак анэксія Крыма і рэзкі паварот расейскай прапаганды да мілітарызму і жорсткай антызаходняй рыторыкі ў 2014 годзе прывялі да абвальнага падзеньня сымпатый да Эўропы, якія пратрымаліся на вельмі нізкім узроўні пару гадоў. Але потым пачалася другая размарозка адносінаў Беларусі з Эўразьвязам (2015–2016 гады.). Якраз у двух апошніх апытаньнях НІСЭПД перад яго разгромам у 2016 годзе быў зафіксаваны новы хуткі рост праэўрапейскіх настрояў. Беларусы рэагавалі не на абстрактныя заклікі, а на канкрэтныя сыгналы: на пагаршэньне адносінаў з Расеяй і бачнае збліжэньне афіцыйнага Менску з ЭЗ. Тую ж заканамернасьць Шрайбман бачыць і апошнім часам.

Ён спаслаўся на сёлетняе апытаньне iSANS, якое зафіксавала прыкметны рост сымпатый беларусаў да ЗША — на фоне новага этапу беларуска-амэрыканскіх кантактаў і адначасовага зьмякчэньня антыамэрыканскай рыторыкі ў расейскім інфармацыйным полі, якое моцна ўплывае на Беларусь. Пры гэтым аналітык перасьцерагае як ад перабольшаньня, гэтак і ад прымяншэньня ролі прапаганды. Ён, аднак, згодны з тэзай Астапені, што наіўна спрабаваць пераконваць беларусаў «палюбіць Эўразьвяз» ва ўмовах вайны ў рэгіёне і фактычна закрытых заходніх межаў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG