Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Флярэнцыі Ціханоўская адкрыла Цэнтар беларускай дэмакратычнай супольнасьці і шэлтар для рэпрэсаваных 


Лідэрка дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская, кіраўніца Цэнтру беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Італіі Юлія Юхно, іцэ-прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту Піна Пічэрна, старшыня гарадзкой рады Сэста-Ф’ярэнціна Серэна Сасаніні, старшыня Рэгіянальнай рады Тасканы Стэфанія Сакардзі.
Лідэрка дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская, кіраўніца Цэнтру беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Італіі Юлія Юхно, іцэ-прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту Піна Пічэрна, старшыня гарадзкой рады Сэста-Ф’ярэнціна Серэна Сасаніні, старшыня Рэгіянальнай рады Тасканы Стэфанія Сакардзі.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас працоўнага візыту ў Італію 9 сьнежня ўрачыста адкрыла шэлтар для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем’яў, дзе ўжо жывуць рэпрэсаваныя і былы добраахвотнік палка Каліноўскага.

Таксама адкрыўся Цэнтар беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Італіі. Яго кіраўніца Юлія Юхно — прадстаўніца Народных амбасадаў і «Talaka». Пра гэта паведамляецца ў сацсетках лідэркі дэмакратычных сілаў.

Адзначаецца, што адкрыцьцё шэлтару і Цэнтру стала магчымым дзякуючы папярэднім візытам Сьвятланы Ціханоўскай у Італію, працы Юліі Юхно і беларускай дыяспары ў Італіі.

Акрамя беларусаў на адкрыцьці прысутнічалі прадстаўнікі гарадзкой і абласной адміністрацыі, прафсаюзаў і палітычных партый, віцэ-прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту Піна Пічэрна, сэнатар і былы амбасадар Марка Ламбардзі, старшыня гарадзкой рады Сэста-Ф’ярэнціна Серэна Сасаніні, старшыня Рэгіянальнай рады Тасканы Стэфанія Сакардзі і іншыя.

«Цэнтар беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Флярэнцыі — нашая першая пляцоўка ў Італіі, але, спадзяюся, не апошняя. Я вельмі ўдзячная Юліі Юхно, яе камандзе і валантэркам: іх намаганьні і ўпартасьць зрабілі ўсё гэта магчымым. Цэнтар будзе праводзіць культурніцкія, адукацыйныя і палітычныя мерапрыемствы, зьвязаныя з Беларусьсю», — сказала Сьвятлана Ціханоўская падчас адкрыцьця.

Як напісаў у Фэйсбуку старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, мэта — даць пляцоўку для беларускіх ініцыятываў, мерапрыемстваў, сустрэч, а таксама прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларусаў у Італіі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG