Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: ва Ўкраіне мы ня выявілі незарэгістраванай ядзернай актыўнасьці


Уладзімір Зяленскі і генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі, Кіеў, кастрычнік 2022
Уладзімір Зяленскі і генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі, Кіеў, кастрычнік 2022

Місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) наведала Ўкраіну і зьняпраўдзіла абвінавачаньне, што краіна рыхтуе «брудную бомбу».

«Інспэктары МАГАТЭ завяршылі палявую праверку ў трох месцах Украіны на просьбу ўкраінскага ўраду і ня выявілі прыкмет незарэгістраванай ядзернай дзейнасьці і матэрыялаў», — паведаміла арганізацыя ў Твітэры.

З адпаведным запытам да МАГАТЭ ўрад Украіны зьвярнуўся пасьля заяў Расеі аб дзейнасьці, зьвязанай зь нібыта вырабам ва Ўкраіне «бруднай бомбы» на двух украінскіх аб’ектах, якія знаходзяцца пад кантролем і гарантыямі МАГАТЭ.

  • Міністэрства замежных спраў Расеі 26 кастрычніка разьмясьціла ў сваім англамоўным Твітэры пост, у якім паведамляла, што валодае інфармацыяй, быццам дзьве неназваныя ўкраінскія арганізацыі атрымалі прамы загад вырабіць так званую «брудную бомбу». У якасьці ілюстрацый да допісу былі апублікаваныя фатаграфіі, частку якіх карыстальнікі сацсеткі апазналі як зьнятыя ў 2010-х гадах у Славеніі і Мэксыцы. Раней пра намер Украіны вырабіць і падарваць так званую «брудную бомбу» заяўляў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.
  • «Брудная бомба» — выбуховае прыстасаваньне, якое складаецца з кантэйнэра з радыяактыўным ізатопам і зараду выбуховага рэчыва. Пры падрыве зараду кантэйнэр з ізатопамі руйнуецца, і радыяактыўнае рэчыва распыляецца ўдарнай хваляй па вялікай тэрыторыі. Эфэкт пры гэтым падобны да эфэкту выбуху ядзернага зараду малой магутнасьці, хоць тэхнічна брудная бомба не зьяўляецца ядзерным боепрыпасам. Прэцэдэнтаў выкарыстаньня такой зброі пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG