Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рамонтныя сэрвісы пачалі разьбіраць новую электроніку на запчасткі, каб пакрыць іх дэфіцыт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сэрвісныя цэнтры ў Расеі, якія займаюцца рамонтам смартфонаў, ноўтбукаў і іншай электронікі, праз дэфіцыт камплектацыі змушаныя разьбіраць на запчасткі новыя гаджэты і выкарыстоўваць дэталі ўжываных прылад.

Аб гэтым піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

«Тыя запчасткі, якія немагчыма атрымаць з-за мяжы, мы стараемся кампэнсаваць за кошт разборкі іншай прадукцыі, так званых донараў», – пацьвердзіў выданьню гендырэктар Acer у Расеі Дзьмітрый Краўчанка.

Ён дадаў, што раней каля 90 % рамонтаў праводзілі на працягу пяці рабочых дзён, але цяпер гэтыя тэрміны могуць павялічыцца ў залежнасьці ад даступнасьці запчастак.

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне шэраг вытворцаў тэхнікі заявілі, што спыняюць пастаўкі сваіх гаджэтаў і запчастак на тэрыторыю Расеі, сярод іх былі Apple, Samsung, Dell, Asus і іншыя.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG