Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіянапады на Івана-Франкоўск, Дніпро і Луцк, расейскі самалёт упаў у Лунінцы. 16-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны

Украінскія вайскоўцы на апэрацыі па вызваленьні паселішчаў пад Кіевам, 10 сакавіка
Украінскія вайскоўцы на апэрацыі па вызваленьні паселішчаў пад Кіевам, 10 сакавіка

Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, больш за 2 мільёны чалавек сталі ўцекачамі, разбураны аб'екты інфраструктуры.

Галоўнае на гэты момант

  • Два тыдні працягваецца аблога расейскімі войскамі Марыюпаля, што на Азоўскім моры; 400-тысячны горад акружаны з усіх бакоў, абясточны, але абараняецца. Гараджане цярпяць ад голаду, холаду, нястачы вады, штогадзінных абстрэлаў. Лік палеглых перавысіў 1 200, іх хаваюць у брацкіх магілах. Расейскія войскі 5 дзён не прапускаюць у горад гуманітарныя канвоі з хрчамі і вадой і аўтобусы для эвакуацыі цывільных.
  • Тэрыторыя Херсонскай вобласці цалкам захопленая расейцамі, штодня ў захопленых гарадах людзі выходзяць на мітынгі за Ўкраіну. Акупацыйныя войскі спрабуюць усталяваць у іх свае парадкі і агітуюць за далучэньне да Расеі.
  • Пад абстрэламі з пачатку вайны застаецца Харкаў, траціна жыхароў якога здолела эвакуавацца. У горадзе шматлікія разбурэньні і ахвяры, украінскія войскі і тэрытарыяльная абарона спрабуюць контратакаваць, над Харкавам ужо зьбілі шмат расейскіх самалётаў.
  • Расейскія войскі, прыйшоўшы зь Беларусі, працягваюць спробы з поўначы прарвацца ў Кіеў, яны разбурылі і захапілі прыгарады сталіцы Ўкраіны Бучу, Гастомель і іншыя. Украінскае войска трымае абарону Кіева.
  • Расейскія войскі захапілі закрытую Чарнобылскую АЭС і дзейную Запароскую АЭС. Існуе пагроза радыяцыйнага заражэньня. Самі станцыі застаюцца пад кіраваньнем ўкраінскага пэрсаналу.

Расейская калёна каля Кіева разьяжджаецца па лясах. Новыя спадарожнікавыя здымкі. ФОТА

Каля пашкоджанага моста праз рэчку Ірпень відаць доўгая чарга з аўтамабіляў жыхароў. Мост быў разбураны ўкраінскімі вайскоўцамі, каб запаволіць прасоўваньне расейскіх войскаў да Кіева.
1/12 Каля пашкоджанага моста праз рэчку Ірпень відаць доўгая чарга з аўтамабіляў жыхароў. Мост быў разбураны ўкраінскімі вайскоўцамі, каб запаволіць прасоўваньне расейскіх войскаў да Кіева.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Паўднёвая частка аэрапорта «Антонаў» у Гастомелі, на паўночны захад ад Кіева. На здымку Maxar можна ўбачыць пажары ў зоне захоўваньня паліва.
2/12 Паўднёвая частка аэрапорта «Антонаў» у Гастомелі, на паўночны захад ад Кіева. На здымку Maxar можна ўбачыць пажары ў зоне захоўваньня паліва.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Гараць рэзэрвуары для захоўваньня паліва каля аэрапорта «Антонаў» у Гастомелі.
3/12 Гараць рэзэрвуары для захоўваньня паліва каля аэрапорта «Антонаў» у Гастомелі.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
У вёсцы Азёры на паўночны ўсход ад аэрапорта «Антонаў» відаць расейскія вайсковыя машыны, якія стаяць сярод агародаў і хат.
4/12 У вёсцы Азёры на паўночны ўсход ад аэрапорта «Антонаў» відаць расейскія вайсковыя машыны, якія стаяць сярод агародаў і хат.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Расейская вайсковая тэхніка ў вёсцы Азёры на паўночны ўсход ад аэрапорта «Антонаў».
5/12 Расейская вайсковая тэхніка ў вёсцы Азёры на паўночны ўсход ад аэрапорта «Антонаў».
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Расейскія сілы разгортваюць і перамяшчаюць артылерыю на агнявыя пазыцыі каля лясоў на паўночны захад ад аэрапорта «Антонаў» каля вёскі Лубянка.
6/12 Расейскія сілы разгортваюць і перамяшчаюць артылерыю на агнявыя пазыцыі каля лясоў на паўночны захад ад аэрапорта «Антонаў» каля вёскі Лубянка.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
У Чарнігаве на паўночны ўсход ад Кіева. Расейскія напады нанесьлі вялікую шкоду камэрцыйнай і жылой маёмасьці ў Кіеве і Чарнігаве, а таксама ў іхных ваколіцах.
7/12 У Чарнігаве на паўночны ўсход ад Кіева. Расейскія напады нанесьлі вялікую шкоду камэрцыйнай і жылой маёмасьці ў Кіеве і Чарнігаве, а таксама ў іхных ваколіцах.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Зьнішчаны атакай расейскіх войскаў чарнігаўскі гандлёвы цэнтар «Епіцентр К».
8/12 Зьнішчаны атакай расейскіх войскаў чарнігаўскі гандлёвы цэнтар «Епіцентр К».
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Пажар у прамысловай зоне на поўдні Чарнігава
9/12 Пажар у прамысловай зоне на поўдні Чарнігава
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Зьнішчаны склад у Стаянцы на захадзе Кіеўскай вобласьці
10/12 Зьнішчаны склад у Стаянцы на захадзе Кіеўскай вобласьці
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Выгляд Чарнобыльскай АЭС 10 сакавіка. Цяпер яна кантралюецца расейскімі войскамі. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ) паведаміла 10 сакавіка, што страціла ўсялякую сувязь з Чарнобыльскай АЭС. Тры ядзерныя рэактары, якія засталіся цэлымі пасьля аварыі там у 1986 годзе, спынілі ў 2000 годзе, але радыяактыўны матэрыял застаецца ўнутры. Для ахаладжэньня сыстэмы патрабуецца электрычнасьць
11/12 Выгляд Чарнобыльскай АЭС 10 сакавіка. Цяпер яна кантралюецца расейскімі войскамі. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ) паведаміла 10 сакавіка, што страціла ўсялякую сувязь з Чарнобыльскай АЭС. Тры ядзерныя рэактары, якія засталіся цэлымі пасьля аварыі там у 1986 годзе, спынілі ў 2000 годзе, але радыяактыўны матэрыял застаецца ўнутры. Для ахаладжэньня сыстэмы патрабуецца электрычнасьць
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Ёсць засьцярогі, што баявыя дзеяньні або адключэньне электрычнасьці могуць прывесьці да распаўсюджваньня радыяактыўнага матэрыялу.
12/12 Ёсць засьцярогі, што баявыя дзеяньні або адключэньне электрычнасьці могуць прывесьці да распаўсюджваньня радыяактыўнага матэрыялу.
Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.
Previous slide
Next slide

Што адбываецца 11 сакавіка

Генштаб Украіны паведаміў пра тое, што расейскія войскі нясуць сур’ёзныя страты ў баях. У некаторых населеных пунктах расейцы рабуюць насельніцтва і бяруць людзей у закладнікі.

Камандаваньне паветраных сіл паведаміла, што за 10 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы зьнішчылі 10 расейскіх самалётаў, у тым ліку штурмавікі Су-25 і Су-34.

Раніцай 11 сакавіка расейская авіяцыя атакавала горад Дніпро і вобласьць. Каля 6-й гадзіны мясцовага часу ў горадзе чуліся выбухі, у дамах непадалёк месца выбуху разьбітыя вокны. Як паведамляе тэлеканал ТСН, загінуў як мінімум адзін чалавек.

Таксама атакі зазнаў Луцк, у атакаваным будынку пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары, як і ў Дніпры, у сховішчах, бо ў гарадах абвешчаная паветраная трывога. Пры гэтым жыхароў просяць не паведамляць, куды менавіта трапляюць ракеты, і не фатаграфаваць, каб не дапамагаць ворагу карэктаваць агонь.

У выніку ўдараў расейскай авіяцыі па Луцку (цэнтар Валынскай вобласьці) загінулі 4 грамадзянін і яшчэ 6 атрымалі раненьні. Як паведаміў старшыня Юры Пагуляйка, аварыйна-выратавальныя работы завершаны.

Таксама авіяўдары ранкам адбыліся па Івана-Франкоўску, Харкаве і Чарнігаве.

У Марыюпалі цяжарная жанчына, параненая падчас бамбаваньня радзільні, нарадзіла дзяўчынку

Пра тое, што гэтую жанчыну выратавалі і што яна змагла 10 сакавіка нарадзіць дзяўчынку, паведаміла журналістка Вольга Такарук. Дзяўчынка нарадзілася ў Мар'яны ў Марыюпальскай лякарні, якая таксама знаходзіцца пад абстрэламі і там вельмі холадна.

Цывільныя ахвяры расейскай вайны ва Ўкраіне, параненыя і ўцекачы

Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН паведаміў, што ад пачатку расейскай агрэсіі на Ўкраіну зарэгістравана 1 506 пацярпелых, у тым ліку 549 асобаў загінулі і 957 атрымалі раненьні.

Паводле Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах уцекачоў, з Украіны зьехалі 2 504 893 грамадзяны. Найбольш — 1 524 903 асобаў — знайшлі прытулак у Польшчы. 225 046 грамадзян выехалі ў Вугоршчыну, 176 092 чалавекі — у Славаччыну, 104 929 — у Малдову, 105 897 — у Расею (пераважна з так званых «народных рэспублік»), 84 671 — у Румынію, 858 — у Беларусь.

Небясьпека на акупаванай расейцамі ЧАЭС

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла пра намер Расеі справакаваць новую тэхнагенную катастрофу на захопленай расейскімі войскамі Чарнобыльскай АЭС і ўскласьці адказнасьць за гэта на ўкраінскую ўладу.

«Цяпер ЧАЭС цалкам адключана ад сыстэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Станцыя абясточаная. Расейцы адмовіліся даць доступ на станцыю ўкраінскім рамонтнікам. Замест гэтага па ўказаньні Аляксандра Лукашэнкі туды зайшлі «беларускія спэцыялісты». Сярод іх пад выглядам атамнікаў заходзяць і расейскія дывэрсанты, якія рыхтуюць тэракт», – адзначаецца ў паведамленьні выведкі.

Удзел Беларусі ў вайне, сустрэча Лукашэнкі і Пуціна

Беларусь прадаставіла Расеі сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.

11 сакавіка Лукашэнка зноў сустрэўся з Пуціным у Маскве.

«Украіна атакавала б Беларусь, калі б не прэвэнтыўны ўдар з боку Расеі», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы, яго цытуе агенцтва ТАСС.

Ніякіх доказаў гэтым словам Лукашэнка не прывёў, сказаўшы толькі, што прывёз з сабой зь Менску нейкую мапу. Ён лічыць, што апраўдвацца за налёты на Ўкраіну ня варта, бо Ўкраіна нібыта за шэсьць гадзін да расейскага нападу сама рыхтавала атаку на Беларусь, у першую чаргу на расейскія і беларускія войскі, якія знаходзіліся на вучэньнях.

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што Расея імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай.

Аляксей Рэзьнікаў сьцьвярджае, што паводле наяўнай у ведамства інфармацыі, камандаваньне расейскіх войскаў рыхтуе «шэраг крывавых правакацыяў»: расейская авіяцыя рыхтуецца да ўдару па шэрагу населеных пунктаў Беларусі ля ўкраінска-беларускай мяжы (у прыватнасьці ён кажа пра вёску Капані Столінскага р-ну).

Канфіскацыя беларускай маёмасьці ва Ўкраіне

У зоне мытнага кантролю ў пункце пропуску «Ягадзін» (Валынская вобласьць) для патрэб украінскага войска канфіскавалі 23 беларускія грузавікі, якія заехалі на тэрыторыю Ўкраіны да пачатку ваеннай агрэсіі Расеі.

«Сапраўды, згодна з загадам начальніка Валынскай вайсковай адміністрацыі ад 6 сакавіка (і потым яшчэ ад 10 сакавіка ў яго былі ўнесены зьмены), у зоне дзейнасьці Валынскай мытні канфіскавалі для патрэб Узброеных сіл Украіны 26 транспартных сродкаў, зь іх 3 — рэгістрацыі Расейскай Фэдэрацыі і 23 — беларускай рэгістрацыі», — паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка Валынскай мытні Валянціна Чарныш.

У выніку санкцый за вайну разам з расейскім рублём імкліва слабее і беларускі

З пачатку нападу Расеі на Ўкраіну беларускі рубель штодня таньнее адносна даляра і эўра. Калі сярэдні курс продажу беларускімі банкамі даляру ЗША 10 сакавіка быў у раёне 3,6 рубля, то 11 сакавіка знаходзіцца ўжо на ўзроўні 3,95 — 4 рублёў за 1 даляр.

Вырас і эўра. Цяпер нават самы выгадны курс продажу — 4,28 рубля, які прапануе «Абсалютбанк», вышэй за ўчорашні паказьнік, калі за эўра давалі 4 рублі. У некаторых банках курс эўра дасягнуў 4,5 рублёў.

Расейскі самалёт упаў пад Лунінцам

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў дамах са сьценаў падалі карціны. Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» ўвечары 10 сакавіка паведаміў, што каля 21:30 жыхары Лунінца чулі моцны выбух і ўбачылі яркую ўспышку. Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне мястэчка Кажан-Гарадок упаў самалёт.

Па словах мясцовых жыхароў, якія прыводзіць «Наша ніва», над месцам пажару бачылі верталёт, а побач міліцыю і пажарнікаў. Яшчэ адзін мясцовы жыхар сьцьвярджае, што самалёт падбілі ўкраінскія вайскоўцы, ён пасьпеў даляцець да Кажан-Гарадка, а там упаў. Пілёты нібыта пасьпелі катапультавацца і выжылі.

Як рэагуе сьвет

Краіны Эўразьвязу, Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія ўвялі санкцыі супраць Расеі і Беларусі як саўдзельніцы ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Сотні замежных кампаній заявілі пра вывад свайго з бізнэсу з Расеі і Беларусі.

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць дэпутатаў Дзярждумы Расеі, якія галасавалі за прызнаньне незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР».
Як паведамляе BBC, санкцыі закрануць 386 дэпутатаў. Ім забаронены ўезд у Вялікую Брытанію, доступ да маёмасьці ў каралеўстве, а таксама да рахункаў і любых дзелавых апэрацый.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG