Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская калёна каля Кіева разьяжджаецца па лясах. Новыя спадарожнікавыя здымкі. ФОТА

Спадарожнікавыя здымкі за 10 сакавіка паказваюць, што вялікая расейская вайсковая калёна, якая знаходзілася на паўночны захад ад Кіева, пачала разьяжджацца па суседніх лясах і вёсках.

Фота, зробленыя кампаніяй Maxar Technologies, паказваюць, што расейскія бранятанкавыя падразьдзяленьні рухаюцца ў найбліжэйшыя вёскі. Часткі канвою далей на поўнач разгортваюцца ў лясах і вакол іх.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць пашкоджаньні камэрцыйнай і жылой нерухомасьці ў Кіеве і ваколіцах, а таксама ў Чарнігаве на паўночны ўсход ад украінскай сталіцы. Maxar таксама прадставіў новыя выявы Чарнобыльскай АЭС.

XS
SM
MD
LG