Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн: «Украіна ніколі-ніколі не абернецца перамогай для Пуціна»


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выказаў рашучасьць ЗША працягваць падтрымку Ўкраіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі і падкрэсьліў, што расейскі прэзыдэнт Пуцін «ніколі-ніколі» не пераможа гэтую краіну.

«Украіна ніколі-ніколі не абернецца перамогай для Пуціна», — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт перад перамовамі з калюмбійскім лідэрам Іванам Дуке ў Белым доме, піша «Голас Амэрыкі».

Ён нагадаў, што на гэты момант ЗША ўжо выдзелілі мільярд даляраў на аказаньне дапамогі Ўкраіне ў галіне яе бясьпекі.

«І новыя пастаўкі абарончага рыштунку накіроўваюцца туды зараз», — сказаў прэзыдэнт ЗША. Ён дадаў, што ўведзеныя Злучанымі Штатамі эканамічныя санкцыі «падрываюць эканоміку Расеі, і рубель ужо страціў палову свайго кошту».

Байдэн у чацьвер таксама паразмаўляў па тэлефоне з турэцкім лідэрам Рэджэпам Эрдаганам. Яны пацьвердзілі падтрымку ўраду і народу Ўкраіны з боку ЗША і Турэччыны, адзначыўшы неабходнасьць неадкладнага спыненьня расейскай агрэсіі. Кіраўнік Белага дому выказаў удзячнасьць у сувязі з намаганьнямі Анкары па пошуках дыпляматычнага разьвязаньня ваеннага канфлікту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG