Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Калесьнікавай і Знакам; затрымалі грамадазнаўцаў Мацкевіча і Вадаласкую. Найважнейшае за 4 жніўня


Максім Знак і Марыя Калесьнікава на судзе над імі, Менск, 4 жніўня 2021

Падзеі 4 жніўня

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над паплечнікамі Віктара Бабарыкі і сябрамі асноўнага складу Каардынацыйнай рады Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам.

Сёньня былі затрыманыя некалькі вядомых грамадазнаўцаў і грамадзкіх дзеячоў — Уладзімер Мацкевіч, Тацяна Вадалаская, Улад Вялічка, Юрась Меляшкевіч.

Спартоўка Крысьціна Ціманоўская сёньня прыляцела з Токіё ў Вену, а пазьней — зь Вены ў Варшаву.

4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд сёмай групе абвінавачаных ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады.

Найбольш важная роля ў арганізацыі пратэстаў у Беларусі належыць ЗША, заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў Службе бясьпекі і Міністэрству ўнутраных справаў забясьпечыць безумоўную абарону беларускім палітычным уцекачам.

На памежным пункце Радзівону Батуліну, намесьніку кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне», паведамілі пра забарону на ўезд ва Ўкраіну тэрмінам на 3 гады.

У літоўскім аддзяленьні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі заяўляюць, што апошні загад МУС Літвы не адпавядае шэрагу міжнародных законаў.

Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым».

Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG