Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеньне супрацоўнікаў «Нашай нівы», ператрусы па ўсёй краіне. Найважнейшае за 8 ліпеня


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч

Падзеі 8 ліпеня

Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня адбыліся ператрусы

Сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу журналістаў і ўдзельнікаў мітынгаў

Каманда Tut.by запусьціла новае інтэрнэт-мэдыя пад назвай Zerkalo.io

Асноўны сайт Эўрарадыё— euroradio.fm — быў заблякаваны яшчэ ў 2020 годзе, цяпер улады абмежавалі і доступ да адрасу euroradio.pl

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 12 чалавек

У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед грамадзян за выказваньне палітычнай пазыцыі і пратэсты супраць уладаў

Дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў 8 ліпеня прыняла рашэньне выключыць з калегіі Дзьмітрыя Лаеўскага

Аляксандар Сьвярчынскі, кіраўнік Асацыяцыі футбалістаў Беларусі, выехаў зь краіны не праз аэрапорт, бо заўважыў за сабой «хвост»

На заводзе МАЗ гарэў склад гаруча-змазачных матэрыялаў

Літоўскі візавы цэнтар у Менску перастаў прымаць дакумэнты ад 8 ліпеня

Колькасьць мігрантаў зь Беларусі ў Літву сёлета ўжо ў 18 разоў перавысіла паказьнікі мінулага году

Сьпявачку Анжаліку Агурбаш, якая ў Беларусі абвінавачваецца паводле двух крымінальных артыкулаў і абвешчаная ў вышук, выклікалі ў пракуратуру Масквы ў справе экстрадыцыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG