Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавыя цэнтры Літвы і Эстоніі ў Беларусі прыпынілі прыём дакумэнтаў на візы


Літоўскі візавы цэнтар у Менску перастаў прымаць дакумэнты ад 8 ліпеня.

Пра перапынак у падачы дакумэнтаў на візы паведамляе партал zerkalo.io са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

Візавыя цэнтры Літвы і Эстоніі прыпынілі прыём дакумэнтаў для адкрыцьця візаў любой катэгорыі. Эстонскія візавыя цэнтры адновяць прыём на наступным тыдні. Калі зноў можна будзе падаць дакумэнты на літоўскую візу, на гэты момант невядома.

Літоўскі візавы цэнтар у Менску перастаў прымаць дакумэнты ад 8 ліпеня.

«З 8 ліпеня 2021 году прыпынены прыём візавых заяў ад кліентаў, якія зьвяртаюцца па атрыманьне шэнген-візы тыпу С і нацыянальнай візы тыпу D у амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Менску да наступнага паведамленьня», — паведаміў візавы цэнтар.

За дзень да гэтага, 7 ліпеня, дакумэнты перастаў прымаць літоўскі візавы цэнтар у Горадні.

Акрамя таго, сёньня візавыя цэнтры Эстоніі таксама прыпыняюць прыём дакумэнтаў на візы ў Эстонію, Фінляндыю, Швэцыю, Польшчу. У Менску прыём плянуецца аднавіць 14 ліпеня. У Баранавічах, Берасьці, Віцебску, Гомлі, Горадні, Лідзе, Магілёве, Пінску — 13 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG