Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пра выдаленьне літоўскіх дыпляматаў зь Беларусі: Беларускі рэжым яшчэ больш ізалюе сам сябе


Пэтэр Стана, прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу
Пэтэр Стана, прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу

Прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана выступіў з адмысловай заявай у сувязі з патрабаваньнем беларускіх уладаў скараціць штаты амбасады Літвы ў Беларусі

Учора часовую павераную ў справах Літвы ў Беларусі Асту Андрыяўскене выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе ёй заявілі, што Менск прыняў рашэньне «скараціць да мінімуму дыпляматычную прысутнасьць Літвы».

«У аўторак беларускія ўлады загадалі кіраўніку дыпляматычнай місіі Літвы ў Менску і генэральнаму консулу ў Горадні пакінуць краіну да 11 ліпеня, што рэзка абмежавала дыпляматычную прысутнасьць Вільні ў краіне», — адзначаецца ў заяве Станы.

Прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу заяўляе, што «гэтым крокам рэжым Лукашэнкі закрывае дыпляматычныя каналы сувязі. Скарачаючы колькасьць консульскіх супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ, рэжым абмяжоўвае магчымасьці паездак беларусаў у ЭЗ».

У заяве згадваецца, што ў кастрычніку мінулага году на патрабаваньне рэжыму амбасадары Літвы і Польшчы пакінулі краіну, а ў траўні гэтага году было загадана выехаць усяму пэрсаналу амбасады Латвіі ў Менску. Зусім нядаўна беларускія ўлады прапанавалі кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ у Менску вярнуцца ў Брусэль для кансультацыяў.

«Гэтымі дзеяньнямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэньні таксама шкодзяць Беларусі і яе насельніцтву. Адкрыцьцё дыпляматычных каналаў сувязі ў пэрыяд складаных адносінаў мае вырашальнае значэньне. ЭЗ заклікае беларускія ўлады дазволіць у поўнай меры прысутнічаць дыпляматычным місіям ЭЗ і дзяржаваў-чальцоў Зьвязу, каб дыпляматыя працавала», — гаворыцца ў заяве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG