Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Агулам па ўсёй Беларусі сёньня ў крымінальных справах затрымалі на 72 гадзіны сем журналістаў.

Па словах відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек грукалі ў дзьверы рэдакцыі і гразіліся выламаць іх, калі ім не адчыняць, піша ТГ-канал газэты.

Берасьцейская актывістка Аляксандра Гаўрусік выйшла на сувязь. Яе не затрымалі, паведамляе «Вясна Брэст». Гаўрусік расказала, што была не ў ІЧУ, а ўвесь гэты час прысутнічала ў рэдакцыі «Брестской газеты» на ператрусе. Ператрус у рэдакцыі па стане на 17:15 яшчэ працягваўся.

З вобшукам у «Брестскую газету» прыйшоў КДБ. Пра гэта паведаміла журналістка выданьня Людміла Селех у сваім Facebook. Таксама яна адзначыла, што не была ў офісе рэдакцыі ў момант ператрусу. Аднак ёй патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і сказалі што накіроўваюцца да яе.

Тэлеграм-канал выданьня Media-Polesye.by паведаміў, што ў рэдакцыі выданьня таксама прайшоў ператрус.

8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу журналістаў і ўдзельнікаў мітынгаў. У Менску прыйшлі з вобшукам у рэдакцыю «Нашай нівы», затрымалі галоўнага рэдактара выданьня Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, рэдактара часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!» Андрэя Дынько, а таксама галоўную бухгальтарку «Нашай нівы» Вольгу Раковіч. Усіх іх затрымалі на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы.

У Воршы ператрус адбыўся ў рэдактара мясцовага незалежнага сайту orsha.eu Ігара Казьмерчака. Забралі тэлефон і ноўтбук. Пасля ператрусу яго затрымалі.

Да фатографа выданьня Дзяніса Дубкова прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ДФР. У якім статусе знаходзяцца супрацоўнікі выданьня − невядома.

Віцебскі журналіст–фрылансэр Віталь Скрыль быў дапытаны ў Сьледчым камітэце, пасьля чаго затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 72 гадзіны, паведамляе Белсат.

Журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача таксама затрымалі на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы, паведаміў БАЖ. Што інкрымінуюць журналісту, пакуль невядома.

У рэдакцыю баранавіцкага недзяржаўнага выданьня Intex-Press прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі КДБ, паведамляе сам Intex-Press.

Журналісту Алесю Лацінскую з Бабруйскага інфармацыйнага рэсурсу бобр.by запрасілі на гутарку супрацоўнікі мясцовага КДБ. Пасьля размовы яе адпусьцілі пад падпіску аб невыдаваньні. Алеся Лацінская нічога ня кажа пра тое, ці ёсьць нейкая крымінальная справа, ці мае яна нейкі працэсуальны статус, паведамляе БАЖ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG