Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыяэкспэрт: 6 наступстваў разгрому незалежных СМІ


3d-ілюстрацыя
3d-ілюстрацыя

Беларускі журналіст і мэдыяэкспэрт з ЗША Серж Харытонаў вызначае шэсьць асноўных тэндэнцыяў, да якіх прывядзе закрыцьцё незалежных СМІ.

1. Маштабны пераход аўдыторыі з навінавых сайтаў у сацсеткі (найперш у Telegram).

2.Адсутнасьць журналісцкіх стандартаў у Telegram значна паскорыць радыкалізацыю дэмакратычнага руху і эскаляцыю палітычнага напружаньня ўнутры краіны, мяркуе мэдыяэкспэрт.

3. Значная частка аўдыторыі закрытых незалежных мэдыя пяройдзе на сайты расейскіх тэлеканалаў і прарасейскія сайты з адпаведным кантэнтам.

4. Унутр сыстэмы перастануць паступаць сыгналы аб рэальных праблемах, і як вынік чыноўнікі яшчэ больш адарвуцца ад рэальнасьці, а колькасьць памылак сыстэмы будзе расьці.

5. Узмоцніцца эфэкт ад «каардынаваных кампаній дэзынфармацыі» крамлёўскіх СМІ, лічыць экспэрт.

6. І, нарэшце, расправа над незалежнымі СМІ ня выкліча прытоку аўдыторыі ў афіцыйныя СМІ Беларусі, бо «людзям нецікавы бясконцы „паркет“, навіны аб пасяўной» і г. д.

  • 8 ліпеня ўлады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня праходзяць ператрусы.
  • 18 чэрвеня заблякавалі Tut.by: у траўні 2020 на сайце было зафіксавана 176 млн. наведваньняў за месяц, гэта агульнабеларускі рэкорд. 15 чалавек, зьвязаных з сайтам, уключна зь яго кіраўніцтвам, арыштаваныя.
  • 5 ліпеня ўлады абвясьцілі, што закрываюць карпункт Эўрапейскага радыё для Беларусі. Улетку 2020 быў заблякаваны доступ да сайту Эўрарадыё, а 8 ліпеня сёлета – і доступ да люстэркавага сайту.
  • На тэрыторыі Беларусі ў жніўні быў заблякаваны асноўны, а сёлета ў ліпені і люстэркавы сайт тэлекампаніі «Белсат».
  • Заблякаваны сайт Радыё Свабода, па чарзе блякуюцца і новыя люстэркавыя сайты.
  • У кастрычніку 2020 карэспандэнты амаль усіх незалежных СМІ ў Беларусі былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС.
  • Кожны дзясяты наведвальнік расейскага прапагандысцкага сайту «Риафан» – беларус (дадзеныя Similarweb). Гэта каля 3,5 мільёна наведваньняў зь Беларусі ў месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG