Ганна Красуліна, прэс-сакратарка штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты, 11 жніўня пракамэнтавала Свабодзе зьвесткі пра стыхійныя страйкі на беларускіх заводах.
«Мы за ўсе мірныя спосабы барацьбы барацьбы народу за свае правы, уключна з страйкамі і мірнымі дэманстрацыямі, — сказала Красуліна. — Усё, што дазваляе нам дамагчыся зьмены рэжыму».
Раней у інтэрнэце зьявілася відэа, на якім сама Ціханоўская заклікае не выходзіць на плошчы. Але на відэа бачна, што Ціханоўская чытае зварот з паперы і ў адзеньні, у якім пайшла ў Цэнтральную выбарчую камісію 10 жніўня. Цяпер Ціханоўская знаходзіцца ў Літве, але сумнеўна, што яна туды зьехала добраахвотна: на іншым відэа яна казала, што яе паставілі перад цяжкім выбарам (якім — невядома).