Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярашук: Незалежныя прафсаюзы не заклікаюць да палітычнага страйку


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

«Рабочыя 2000-х нічым ня горшыя за папярэднікаў пачатку 1990-х». Лідэр БКДП Аляксандар Ярашук расказаў Свабодзе пра сытуацыю на заводах у сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі.

Ярашук паведаміў, што на менскім электратэхнічным заводзе адбываецца стыхійны мітынг з палітычнымі патрабаваньнямі — рабочыя патрабуюць прызнаць несапраўднымі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.

Напярэдадні страйкаваў адзін з цэхаў мэталюргічнага заводу ў Жлобіне, на прадпрыемства выклікалі байцоў АМАП.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук выказвае падзяку людзям, якія сьвядома рызыкуюць і працай, і ўласнай воляй. Паводле яго, цяпер працаўнікоў сілком заганяюць у афіцыйныя прафсаюзы, дзе пануе той жа аўтарытарызм, што і ў дзяржаве.

Сёньняшняя сытуацыя сьведчыць, што рабочыя 2000-х нічым ня горшыя за сваіх папярэднікаў пачатку 1990-х, якія рабілі гісторыю, кажа ён.

«Мы ня можам заклікаць рабочых да нейкіх масавых стайкаў. Не сакрэт, што ў Беларусі немагчымае правядзеньне законных пратэстаў, а незаконныя жорстка караюцца. Наша арганізацыя ня мае права браць на сябе ролю „папоў гапонаў“, каб тыя, хто адгукнуцца, падпалі пад рэпрэсіі. Але са свайго боку можам толькі ганарыцца рабочымі, якія гатовыя прымаць такія рашэньні, ведаючы, што рызыкуюць прынесьці ў ахвяру ўласны дабрабыт дзеля таго, каб краіна набыла свабоду».

Ва ўмовах надзвычайнай палітызацыі грамадзтва сёньняшнія падзеі таксама маюць палітычную афарбоўку, таму людзі на месцы самі павінны браць на сябе адказнасьць за свае рашэньні і дзеяньні, адзначае Аляксандар Ярашук.

Паводле БелаПАН, блізу 400 рабочых электратэхнічнага заводу імя Казлова патрабуюць ад адміністрацыі давесьці да кіраўніцтва краіны, што яны нязгодныя з вынікамі галасаваньня. Гендырэктар заводу запэўніў, што зробіць гэта і папрасіў працаўнік разысьціся. Аднак пакуль тыя застаюцца на месцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG