Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень выбараў у Беларусі толькі ў Менску затрымалі больш за 150 чалавек. Сьпіс, АБНАЎЛЯЕЦЦА

абноўлена

Затрыманьне чалавека на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, 8 жніўня

У асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня ўва ўсёй краіне затрымлівалі назіральнікаў, актывістаў і ўдзельнікаў начных акцыяў. Свабода зрабіла і абнаўляе сьпіс затрыманых.

Менск

Затрыманыя ў Менску 9 жніўня (+ некаторыя ўвечары 8 жніўня), паводле праваабарончага цэнту «Вясна». Сьпіс (абнаўляецца):

  1. Абразцоў Андрэй,
  2. Азарава Дар'я,
  3. Аксючыц Марыя,
  4. Аляксандар Сяргеевіч,
  5. Аляксандраў Вячаслаў,
  6. Аляшкевіч Пётра,
  7. Андраянава Дар’я, акторка «Свабоднага тэатру»,
  8. Анціпаў Мікалай, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь»,
  9. Арол Расьціслаў,
  10. Астрамецкі Сяргей,
  11. Бельскі Павел,
  12. Белякоў Андрэй, актывіст «Краіны для жыцьця», затрыманы ўвечары 8 жніўня, у ізалятары ў Жодзіне,
  13. Бендзік Дзьмітры, затрыманы ў раёне Нямігі,
  14. Бертле Арцём, Першамайскае РУУС, затрыманы каля ўнівэрсаму «Рыга»,
  15. Бабчонак Сяргей, затрыманы каля 2:00 на вул. Маскоўскай,
  16. Багданаў Уладзіслаў, затрыманы на вул. Кальварыйскай,
  17. Багданаў Станіслаў, затрыманы на вул. Кальварыйскай,
  18. Багдановіч Дзяніс,
  19. Баломкіна Юлія, назіральніца ад «Честных людей»,
  20. Баравік Максім, затрыманы каля стэлы а 01:15 ночы, заліты пярцовым спрэем,
  21. Бохан Дзьмітры,
  22. Бронская Надзея, кіраўніца «Свабоднага тэатру»,
  23. Буры Аляксей,
  24. Віткоўская Надзея,
  25. Гаеўскі Раман, не выходзіць на сувязь зь вечара 8 жніўня,
  26. Ганін Дзьмітры, затрыманы пры выхадзе з пад’езду,
  27. Гарбатава Дар'я,
  28. Гарны Андрэй,
  29. Галіеўская Юлія, назіральніца ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 105-м участку (вул. Ясеніна),
  30. Галадушка Дзяніс, Першамайскае РУУС, назіральнік, затрыманы за бел-чырвона-белы сьцяг на плячах (калі знаходзіўся на вуліцы),
  31. Гарбатава Дар’я, назіральніца ад «Честных людей» на ўчастку ў школе № 205,
  32. Гацілаў Аляксандар,
  33. Грэк Андрэй,
  34. Грэчная Натальля,
  35. Грынцэвіч Арцём, Першамайскае РУУС, затрыманы каля ўнівэрсаму «Рыга»,
  36. Грудзінскі Арцём,
  37. Даніленка Арцём,
  38. Дземідовіч Максім, назіральнік на 25-м участку Цэнтральнага раёну ад «Права выбару»,
  39. Дзянісава Натальля, назіральніца на 49-м участку, не акрэдытавалі, забрала міліцыя,
  40. Дзьмітрыеў Дзьмітры,
  41. Дзьмітрук Паліна, назіральніца на 20-м участку Кастрычніцкага раёну.
  42. Дубовік Аляксандар, затрыманы чатырма амапаўцамі каля стэлы,
  43. Дубоўскі Антон, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
  44. Дурко Раман,
  45. Ермакевіч Ільля, назіральнік на 39-м участку Ленінскага раёну, забраў АМАП,
  46. Жук Іван,
  47. Жуковіч Аляксей, назіральнік ад «Честных людей»,
  48. Жукоўскі Сяргей, затрыманы на ўчастку для галасаваньня ў раёне вул. Р. Люксэмбург,
  49. Завадскі Аляксей,
  50. Зорыч Раман,
  51. Іваш Дыяна, РУУС Савецкага раёну,
  52. Івашкевіч Станіслаў, журналіст «Белсату»,
  53. Кайдашоў Яўген, адпусьцілі,
  54. Карнацкая Анастасія, адпусьцілі,
  55. Катанаеў Уладзіслаў,
  56. Кашнікаў Валеры,
  57. Кашнікава Іна,
  58. Кітаева Марына, затрыманая ў раёне Нямігі,
  59. Кавалёва Любоў, 1-я лякарня; на назіральніцу 24-га ўчастку Цэнтральнага раёну выклікала міліцыю дырэктарка Палацу дзяцей і моладзі Ганна Аверына; пры затрыманьні назіральніцы стала дрэнна, выклікалі брыгаду мэдыкаў, у суправаджэньні міліцыі яе даставілі ў лякарню,
  60. Казакоў Алег, назіральнік на ўчастку № 80, разам зь ім АМАП затрымаў каля 10 чалавек,
  61. Казлоў Мікалай, лідэр АГП, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай;
  62. Козыр Сяргей, РУУС Партызанскага раёну, назіральнік на 14-м участку Партызанскага раёну,
  63. Каўпак Ігар, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
  64. Каўпак Павел, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
  65. Каробкін Расьціслаў,
  66. Касьцючэнка Максім,
  67. Коханаў Аляксандар,
  68. Крылатаў Павел,
  69. Кулічак Дзьмітры,
  70. Купленьнікаў Руслан,
  71. Курэц Глеб,
  72. Курышка Ірына,
  73. Кускоў Андрэй,
  74. Кухаронак Ільля,
  75. Лабко Мікалай,
  76. Ласенка Дзьмітры, карэспандэнт Daily Storm,
  77. Ляшко Максім,
  78. Літвіна Вольга, РУУС Ленінскага раёну, назіральніца на ўчастку № 49 Ленінскага раёну; мужу паведаміла, што затрыманая паводле арт. 191 КК,
  79. Ламака Андрэй,
  80. Ламачэнка Аляксандар,
  81. Мазоль Мікіта, назіральнік на ўчастку № 34 або № 35,
  82. Малько Марк, сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, затрыманы на ўчастку ў школе № 190 Першамайскага раёну 8 жніўня,
  83. Маслаў Аляксандар, затрыманы каля 02:00 на вул. Маскоўскай, мае патрэбу ў леках,
  84. Ментуз Алег, назіральнік на ўчастку № 33; жонка пайшла ў 20.00 на ўчастак, але там ужо нікога не было,
  85. Міцін Мікіта,
  86. Мітрафанаў Аляксей,
  87. Мітрафанава Сьвятлана,
  88. Майсееў Дзьмітры, затрыманы ў раёне Нямігі,
  89. Малаковіч Аляксандар, назіральнік на 50-м участку, не акрэдытавалі, забрала міліцыя,
  90. Мароз Арцём, затрыманы на Машэрава,
  91. Наўгародзкая Юлія,
  92. Новік Дзьмітры,
  93. Паўлюкоў Дзьмітры, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік на 15-м участку Партызанскага раёну,
  94. Паўлюшчык Аляксей, ізалятар ў Жодзіне, назіральнік, затрыманы вечарам 8 жніўня,
  95. Панкратаў Васіль, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік, затрыманы ўвечары 8 жніўня,
  96. Пашкевіч Антон,
  97. Петрушэнка Ігар,
  98. Пляхневіч Міхаіл, назіральнік ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 90-м участку, Менскі р-н,
  99. Падольскі Дзьмітры,
  100. Палейка Тацяна,
  101. Палонскі Васіль, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь»,
  102. Панамарэнка Павел,
  103. Прыходзька Алена, назіральніца, затрыманая каля 18-й на ўчастку,
  104. Пронскі Андрэй, затрыманы ў раёне вул. Кісялёва,
  105. Прастоў Павел,
  106. Пратасеня Павел,
  107. Пушкін Канстанцін,
  108. Пыко Павел, не выходзіць на сувязь зь вечара 8 жніўня,
  109. Райчэнка Кірыл,
  110. Раманчук Дзяніс,
  111. Раханскі Аляксей,
  112. Рогаў Андрэй,
  113. Роменскі Ўладзімір, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождж»,
  114. Рудэня Павел, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня ля школы № 223,
  115. Русецкая Стэфанія,
  116. Сабіла Анастасія,
  117. Савасюк Сяргей,
  118. Садоўскі Аляксандар, 4 ГКБ,
  119. Сальмановіч Рэната,
  120. Сапрыгіна Ева,
  121. Седнянкоў Павел, затрыманы на скрыжаваньні вуліц Першамайскай і Янкі Купалы,
  122. Сьвечнікаў Аляксандар, затрыманы на мосьце на вул. Кальварыйскай, пад’ехаў аўтазак і супрацоўнікі са зброяй, частку натоўпу адціснулі і ўсіх запхнулі ў аўтазак,
  123. Сянько Мікіта, затрыманы каля тэатру опэры і балету зь сябрам і дзяўчынай, схапілі ў ціхім месцы, паклалі на зямлю, дзяўчыну цягалі за валасы, накіроўвалі ў твар аўтамат; пазьней дзяўчыну адпусьцілі,
  124. Скілодзь Аляксандар,
  125. Слаўнікава Ірына, афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу «Белсат»,
  126. Слуцкі Аляксей,
  127. Соўпель Віталь,
  128. Солапаў Максім, журналіст «Медузы»,
  129. Старкоў Антон, карэспандэнт Daily Storm,
  130. Сугака Сьвятлана, кіраўніца «Свабоднага тэатру»,
  131. Сурыновіч Натальля, затрымалі ў раёне вул. Якуба Коласа, каля РУУС,
  132. Сухапара Юры, зьбіты АМАПам, забрала хуткая дапамога,
  133. Сьмірноў Аляксей,
  134. Сьцяпанаў Уладзіслаў,
  135. Талаш Дзяніс,
  136. Тарасенка Лідзія,
  137. Ткачэнка Кацярына, меркавана РУУС Цэнтральнага раёну, журналістка, затрымалі пры выхадзе з кватэры,
  138. Тамашоў Сяргей,
  139. Трацьцяк Валеры, РУУС Партызанскага раёну, назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 33-м участку Партызанскага раёну, затрымаў АМАП,
  140. Трус Максім, назіральнік ад «Честных людей» на 28-м участку Кастрычніцкага раёну,
  141. Трусіла Дзяніс,
  142. Тушынскі Дзяніс, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік на ўчастку № 82 Фрунзэнскага раёну, затрыманы 8 жніўня,
  143. Уліцкі Аляксандар, затрыманы на ўчастку для галасаваньня ў раёне вул. Р Люксэмбург,
  144. Урублеўскі Ільля, затрыманы ў раёне Галоўпаштамту ў дварах,
  145. Уткіна Ірына, РУУС Савецкага раёну,
  146. Федарук Зьміцер, назіральнік на ўчастку на вул. Каліноўскага,
  147. Федарчук Леанід, затрыманы ў раёне Нямігі,
  148. Федзюковіч Вадзім, затрыманы на вул. Першамайскай каля 01:30,
  149. Фіялка Ільля,
  150. Філімончык Антон,
  151. Філіпкоў Яўген,
  152. Філіпава Юлія,
  153. Харсека Мікіта, затрыманы каля тэатру опэры і балета з сябрам і дзяўчынай,
  154. Хвалько Мікіта, РУУС Цэнтральнага раёну, назіральнік на 5-м участку Цэнтральнага раёну,
  155. Хведарук Зьміцер, журналіст, затрымала міліцыя на выбарчым участку, калі ён прыйшоў галасаваць,
  156. Хадзінскі Павел,
  157. Хадасевіч Антон,
  158. Холад Даніла,
  159. Цярэнцьева Анастасія,
  160. Цярэшка Аляксандар,
  161. Цярэшчанка Уладзімер,
  162. Чаропка Валянціна, пэўна, затрыманая зь яшчэ 2 людзьмі,
  163. Чарняк Арцём,
  164. Шакаль Яўген,
  165. Шары Аляксей,
  166. Швяцоў Уладзіслаў,
  167. Шаціленя Аляксандар,
  168. Шыла Дзяніс, мяркуецца, быў у раёне плошчы Перамогі,
  169. Шульскі Максім,
  170. Шчокалаў Дзяніс,
  171. Элізаровіч Ян, затрыманы на вул. Першамайскай каля 01:30,
  172. Юфераў Васіль,
  173. Юфераў Яраслаў,
  174. Якубоўскі Дзьмітры.

Акрамя гэтага, 9 жніўня штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў, што 8 і 9 жніўня затрымалі 9 чалавек са штабу.

  1. Марыя Мароз, кіраўніца штабу Сьвятланы Ціханоўскай;
  2. Алег Маісееў, давераная асоба Ціханоўскай;
  3. Тацяна Канеўская, давераная асоба Ціханоўскай;
  4. Юры Ўласаў, давераная асоба Ціханоўскай;
  5. Андрэй Мякіш, давераная асоба Ціханоўскай, арыштавалі на 15 содняў;
  6. Андрэй Смалянчук (асудзілі на 15 содняў арышту),
  7. Мікалай Казлоў, лідэр АГП, давераная асоба Ціханоўскай,
  8. Антон Сташэўскі, сябра каманды Ціханоўскай, затрымалі 8 жніўня, перавялі ў Сьледчы камітэт,
  9. Дзьмітры Ціт (Горадня) не выходзіць на сувязь.

На выбарчым участку № 39 у Ленінскім раёне АМАП вывеў з памяшканьня выбарніка, які «доўга вырашаў, за каго галасаваць».

У Менску таксама затрымалі трох журналістаў расейскага «Дождя»: гэта карэспандэнты Ўладзімір Раменскі, Васіль Палонскі, а таксама апэратар Мікалай Анціпаў.

Паводле «Вясны», у іншых гарадах Беларусі затрыманыя прынамсі 33 чалавекі. Сярод іх:

Бабруйск

У Бабруйску адправілі ў адміністрацыйную вязьніцу да суду актывістку Абʼяднанай грамадзянскай партыі і каардынатарку кампаніі назіраньня «Права выбару» Галіну Сьмірнову. Яе затрымалі 8 жніўня а 12-й гадзіне і трымалі ў гарадзкім упраўленьні міліцыі. Жанчыну вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сьмірнова спрабавала даведацца пра лёс затрыманых за «ланцуг салідарнасьці». Яна аформленая як апякунка 92-гадовага бацькі.

Баранавічы

Затрыманы Ільля Губін, назіральнік на ўчастку № 16.

Барысаў

  • Назіральнік Аляксандар Кульнеў, прыехаў даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы раней Дзьмітры Шувалаў,
  • Іван Самсонаў.

Берасьце

Раман Кісьляк, праваабаронца. Затрымалі ў 12.25 на плошчы Леніна. «Таксама затрымалі маладога чалавека, які падышоў да мяне. Нас павезлі ў Ленінскі РАУС», — паспеў сказаць Кісляк для БелаПАН.

Браслаў

  • Валер Трашчынскі, назіральнік, арт. 17.1 КаАП,
  • Віталь Трашчынскі, брат Валерыя, затрыманы дома, арт. 23.34 КаАП.

Незалежны назіральнік Валер Трашчынскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яго затрымалі 8 жніўня на ўчастку для галасаваньня № 5 у Браславе.

Бялынічы

Затрымалі давераную асобу Андрэя Дзьмітрыева Яўгенію Мяцеліцу.

Гомель

Затрымалі актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Раманава.

Горадня

  1. Давераная асоба Ціханоўскай Дзьмітры Ціт не выходзіць на сувязь;
  2. Давераную асобу Ціханоўскай Паўла Мялькоўскага асудзілі на 5 содняў, у яго забралі машыну са 100 тысячамі ўлётак.

Жодзіна

  • Аляксандар Смольскі, назіральнік на ўчастку № 8,
  • Аляксей Аляксееў, назіральнік на ўчастку № 8.

Плешчаніцы

Алег Мацяйковіч, затрыманы ўвечары 8 жніўня за допіс Укантакце.

Сьветлагорск

Затрымалі праваабаронцу Алену Масьлюкову і актывіста Вадзіма Паветку.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG