Штабу Ціханоўскай не далі правесьці мітынг у Тучынскім скверы

Прыхільнікі Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеўскім сквэры, 6 жніўня
Прыхільнікі Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеўскім сквэры, 6 жніўня

Штабу Сьвятланы Ціханоўскай не далі правесьці мітынг у Тучынскім сквэры Менску.​

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай на чале з Вольгай Кавальковай увечары 7 жніўня прыехала ў Тучынскі сквэр на Харкаўскай вуліцы ў Менску, каб наладзіць там абсталяваньня для правядзеньня агітацыйнага мітынгу.

Неўзабаве на месца прыехаў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёну Сяргей Шкруднеў і заявіў, што ў сквэры ідуць рамонтныя працы і праводзіць мерапрыемства там нельга, піша Tut.by.

Камандзе Ціханоўскай давялося забраць абсталяваньне і зьехаць, напісалі ў прэс-службе абʼяднанага штабу.

​
XS
SM
MD
LG