Каманда Ціханоўскай прыйшла да Кіеўскага сквэру

Марыя Калесьнікава каля Кіеўскага сквэру ў Менску
Марыя Калесьнікава каля Кіеўскага сквэру ў Менску

Каманда Сьвятланы Ціхнаноўскай прыехала да Кіеўскага сквэру а 20-й гадзіне 6 жніўня.

Марыю Калесьнікаву ў сквэр не прапусьцілі. Яна заклікала людзей разысьціся, каб не было правакацый. Людзі прасілі назваць іншае месца, дзе б яны маглі сабрацца. Але яна ўсё ж заклікала іх разысьціся.

Вераніка Цапкала павітала ўдзельнікаў з-за пэрымэтру.​

Вераніка Цапкала каля Кіеўскага сквэру
Вераніка Цапкала каля Кіеўскага сквэру

Сьвятлана Ціханоўская таксама ня стала заходзіць у Кіеўскі сквэр.​

Улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі ў Менску, рознымі мерапрыемствамі. Гэткім чынам яны сарвалі анансаваны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Замест яго там сьвяткуюць Дзень чыгуначных войскаў. Сьвятлана Ціханоўская з паплечніцамі вырашыла наведаць адно з афіцыйных мерапрыемстваў у Кіеўскім скверы а 19-й гадзіне.

​
XS
SM
MD
LG