У Беларусі налічылі 6 844 932 выбарнікі. На плятформу «Голас» падпісаліся 6,5% зь іх

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі апублікавала абноўленыя зьвесткі пра колькасьць выбарнікаў у Беларусі і за яе межамі. Галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня могуць усе грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў, акрамя зьняволеных і прызнаных недзеяздольнымі.

Агулам у выбарах могуць прагаласаваць 6 844 932 чалавекі. Зь іх:

  • Менск — 1 241 021 чалавек;
  • Менская вобласьць — 1 142 043;
  • Гомельская вобласьць — 1 069 567;
  • Берасьцейская вобласьць — 984 601;
  • Віцебская вобласьць — 849 472;
  • Магілёўская вобласьць — 801 825;
  • Горадзенская вобласьць — 751 084;
  • за межамі Беларусі — 5 319 чалавек.

У 2015 годзе выбарнікаў было больш на 150 тысяч чалавек.

Штаб кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай 24 ліпеня запусьціў інтэрнэт-праект «Голас» — просіць фатаграфаваць бюлетэні на выбарчых участках, каб прадухіліць фальсыфікацыі. Сайт зрабілі пры падтрымцы кампаніі «Честные люди», запушчанай экс-прэтэндэнтам у прэзыдэнты Віктарам Бабарыкам. На момант публікацыі сфатаграфаваць бюлетэні паабяцалі 445 437 чалавек — гэта 6,5% выбарнікаў.

​
XS
SM
MD
LG