У Жлобіне на Гомельшчыне прайшоў агітацыйны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле сацыяльных сетак, на мітынг сабралася незвычайна вялікая для 70-тысячнага гораду колькасьць людзей.
Мітынг праходзіў у Прыдняпроўскім парку на мяжы гораду.
Жывую трансьляцыю вёў канал «Краіна для жыцьця».
Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава прывітальныя словы жлобінцам сказала па-беларуску. Па-беларуску ж скандавалі лёзунгі «Верым, можам, пераможам!» і «Жыве Беларусь!».
Пры канцы мітынгу прагучаў беларускі пераклад польскай песьні «Разбуры муры турмы». Раней на мітынгах песьня гучала ў расейскім перакладзе.
Адначасова мітынг за Сьвятлану Ціханоўскага праходзіць у Баранавічах і Сьветлагорску.