Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У мяне быў выбар, ці прыбраць верш, ці сысьці з музэю». Экскурсавода-стэндапэра звольнілі з музэю за верш


Мікіта Моніч у мастацкім музэі, архіўнае фота

Малодшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музэю Мікіту Моніча звольнілі за верш.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Мікіта расказаў Свабодзе, што яго звольнілі 22 чэрвеня.

«Гэта выглядае ня толькі так, як яно выглядае… Фармальна ў мяне быў выбар, ці прыбраць верш, ці сысьці з музэю. Мне быў больш прывабны варыянт сыходзіць з музэю», — спрабуе патлумачыць Мікіта.

17 чэрвеня Мікіта апублікаваў свой верш на сваёй старонцы ў Facebook:

Да, Александр, имя у вас что надо.
Значит “защитник”. Себя и своего стада,
Руководитель и будущий житель ада,
Источник мемов, апологет парада.

Вам непонятна причина нашего гнева.
Всюду враги вам чудятся: справа, слева.
Хочется быть Македонским — выходит Ревва.
А по плодам, как водится, судят древо.

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.
Пальцы синеют, к губам примерзает слово.
Сроку конец и за ним уж не виден новый.
Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.
Страшной бывает, как оказалось, сказка.
Больше не греет АЭС или Тесла Маска.
Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.
Время бежать и оврагом ползти к ангарам.
25 лет прошло, просто вы стали старым.
Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

Ладно, пора прощаться, уже светает.
Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву
Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

Ён ведае, што вышэйшае кіраўніцтва патрабавала ад музэю выдаліць гэты верш.

«Я прапанаваў варыянт, што я сыду ціхенька, і гэта вырашыць праблему з кіраўніцтвам», — узгадвае Моніч.

Ён мае свой адукацыйны праект і водзіць экскурсіі для дзяцей, таму і так плянаваў звольніцца з музэю, бо ня мог сумяшчаць дзьве працы. Цяпер, калі сытуацыя стала публічнай, Мікіта перажывае, ці дазволяць яму праводзіць уласныя экскурсіі ў музэі як прадпрымальніку.

«Гэта трэш, так нельга і так ня можа быць, каб за тэкст у асабістым Facebook’у чалавека маглі звольніць або выклікаць да дырэктара, калі гэта не экстрэмізм і не прапаганда нянавісьці... Але гэта ставіць пад пагрозу самае галоўнае, што я раблю, — дзіцячыя экскурсіі ў музэі, якія вынікова робяць так, што сотні дзетак і іх бацькоў улюбляюцца ў музэй, навучаюцца ім карыстацца. І пры гэтым гэта мой асноўны заробак», — камэнтуе Мікіта.

Атрымаць апэратыўны камэнтар у кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музэю на момант публікацыі не атрымалася.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG