У штабе Цапкалы заявілі, што абскардзяць адбракаваныя выбаркамамі подпісы за яго вылучэньне

Валер Цапкала
Валер Цапкала

Штаб экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій, былога чыноўніка і дыплямата Валерыя Цапкалы мае намер абскардзіць рашэньні тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія забракавалі подпісы за яго вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Цапкалы Аляксей Урбан.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Вядома, абавязкова мы будзем усё абскарджваць. Мы здавацца або спыняцца не зьбіраемся», — заявіў Урбан.

Паводле яго, Цапкала цяпер абмяркоўвае з чальцамі свайго штабу плян далейшых дзеяньняў. Таксама чакаецца заява Цапкалы наконт сытуацыі з забракаванымі подпісамі за ягонае вылучэньне.

30 чэрвеня ЦВК апублікаваў табліцу са зьвесткамі пра колькасьць прынятых подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. У адпаведнасьці зь ёй за вылучэньне Валерыя Цапкала сапраўднымі прызналі 75 249 подпісаў выбарнікаў. Сам Цапкала раней заяўляў, што яго каманда здала ў тэрытарыяльныя выбаркамы 160 тысяч подпісаў, а ўсяго іх сабралі 200 тысяч.

​
XS
SM
MD
LG