Што Макей адказаў на патрабаваньне Эўразьвязу вызваліць суперніка Лукашэнкі

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заявіў расейскаму выданьню «Коммерсант» аб наяўнасьці доказаў у «справе Белгазпрамбанка», якія сьведчаць аб зьдзяйсьненьні сур’ёзных фінансавых злачынстваў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Камэнтуючы на просьбу «Коммерсанта» патрабаваньне ЭЗ неадкладна вызваліць кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі, які быў затрыманы 18 чэрвеня па справе аб сурʼёзных фінансавых парушэньнях у Белгазпрамбанку, спадар Макей сказаў, што варта паглядзець на падаплёку гэтай крымінальнай справы.

«Ухіленьне ад выплаты падаткаў і адмываньне грошай гэта сурʼёзныя злачынствы, за якія ў краінах ЭЗ караюць вельмі і вельмі сурʼёзна — у любой краіне. Тут, нягледзячы нават на палітычную кампанію, нікому ня будзе дазволена парушаць заканадаўства. А ёсьць канкрэтныя доказы, дарэчы, атрыманыя з эўрапейскіх краін, у тым ліку з краін ЭЗ, што тыя ці іншыя асобы займаліся супрацьпраўнай дзейнасьцю», — заявіў Уладзімер Макей.

​
XS
SM
MD
LG