Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца ў турме на Акрэсціна яшчэ двойчы асудзілі на 15 сутак арышту, яго жонка заявіла пра катаваньні


Павал Севярынец на пікеце па зборы подпісаў на Камароўцы ў Менску, 7 чэрвеня
Павал Севярынец на пікеце па зборы подпісаў на Камароўцы ў Менску, 7 чэрвеня

Сустрашыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі асуджаны ўжо на 75 сутак арышту, піша на Facebook яго жонка Вольга Севярынец. 15 чэрвеня яго асудзілі паводле яшчэ двух пратаколаў нібыта за несанкцыянаваныя акцыі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў КПЗ, дзе вельмі халодна, — піша Вольга Севярынец. — Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы ня можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць.

Я вельмі прашу, калі неяк можна паўплываць на тое, што зь ім робяць, дапамажыце, бо яго там заб'юць».

Першыя 15 сутак Севярынцу прысудзілі 8 чэрвеня. Судзьдзя палічыў, што Севярынец 7 чэрвеня ўдзельнічаў у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў Менску, каля Камароўскага рынку, дзе ішоў легальны збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Таксама Севярынца вінавацілі ў «непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі».

Севярынец сказаў, што гэта беззаконьне — асуджаць за дазволены пікет падчас выбарчай кампаніі.

Яшчэ да таго выраку Севярынец меў неадбытыя прысуды на 30 сутак за акцыі пратэсту супраць «паглыбленья інтэграцыі».

15 чэрвеня працягваюцца суды і над іншымі ўдзельнікамі пікетаў па зборы подпісаў, па 15 сутак прысудзілі блогерам MozgOn і Эдуарду Пальчысу, невядомы тэрмін арышту прысудзілі Міколу Статкевічу.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG