Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскага зьмясьцілі ў карцар


Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота

Як стала вядома праваабаронцам арганізацыі «Вясна», Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў карцары ў сьледчым ізалятары №1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачу. Афіцыйная прычына пакараньня невядомая.

Суд Гомельскай вобласьці 12 чэрвеня разгледзеў скаргу Сяргея Ціханоўскага на 15-суткавы арышт. Судзьдзя Васіль Бягун пакінуў у сіле рашэньне суду Савецкага раёну аб 15-суткавым арышце Ціханоўскага.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Арыштаваны блогер, якога ўжо абвясьцілі палітычным зьняволеным, асабіста не прысутнічаў на працэсе, яго дапытвалі па відэасувязі зь Менску.

«У кожным зь месцаў у Мёрах і Салігорску было ня менш за 10 чалавек, значыць, гэта зьяўляецца мітынгам», — патлумачыў судзьдзя Васіль Бягун вырак за тое, што Ціханоўскі называў здымкамі інтэрвію.

Рашэньне суду прысутныя сустрэлі крыкамі «Ганьба».

У судзе падчас разгляду скаргі Сяргея Ціханоўскага 12 чэрвеня ў Гомлі
У судзе падчас разгляду скаргі Сяргея Ціханоўскага 12 чэрвеня ў Гомлі

У скарзе Сяргей Ціханоўскі напісаў, што лічыць 15-суткавы арышт неправамоцным і незаконным, прасіў адмяніць пастанову суду Савецкага раёну Гомля, бо такое рашэньне парушае ягоныя канстытуцыйныя правы — на свабоду сходаў, на свабоду слова. Суд Савецкага раёну Гомля пакараў яго арыштам за сустрэчы з падпісчыкамі ў Салігорску і Мёрах.

«Я сваю скаргу падтрымліваю, хачу дадаць, што ў нас у Беларусі дыктатар Лукашэнка захапіў усе галіны ўлады і забараняе грамадзянам выкарыстоўваць тыя правы, якія нам дае Канстытуцыя. Фабрыкуюцца крымінальныя справы, законы не выконваюцца, мяне судзяць, у нас дзейнічае сваволя. Гэта ня быў мітынг, гэта было інтэрвію, я задаваў пытаньні людзям паасобку, на камэру, пытаўся: „Як вам тут жывецца, якія заробкі?“. У Мёрах было сем чалавек, я іх па чарзе пытаўся, па адным. Гэта ня мітынг, не было транспарантаў, нічога!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG