Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Ціханоўскага перажыла гіпэртанічны крыз


Соф'я Яфрэмаўна на судзе Сяргея Ціханоўскага, 12 чэрвеня

Маці Сяргея Ціханоўскага Соф'я Яфрэмаўна паведаміла Свабодзе 12 чэрвеня, што цяпер яна пачуваецца вельмі блага, знаходзіцца на бальнічным.

На мінулым тыдні, калі яна была ў нявесткі Сьвятланы ў Менску, яна перажыла гіпэртанічны крыз, трапіла ў шпіталь.

«Цяпер я ледзьве хаджу... Толькі ў паліклініку да лекара, і ўсё», — сказала Соф'я Яфрэмаўна.

Сяргей Ціханоўскі цяпер арыштаваны, яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязьнем. Сьвятлана Ціханоўская зьбірае подпісы за вылучэньне кандыдаткай у прэзыдэнты, але прыпыніла пікеты ў буйных гарадах, асьцерагаючыся правакацый і затрыманьняў.

У межах справы супраць Сяргея Ціханоўскага на лецішчы ягонай маці цэлыя суткі праходзіў ператрус. МУС заявіла, што ў Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч даляраў і радыёстанцыі. Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што грошы падкінулі.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG