Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пасьля пятага ператрусу знайшлі Зянона Пазьняка». Як сацсеткі адрэагавалі на знойдзеныя ў Ціханоўскага $900 тысяч


Грошы, знойдзеныя ў кватэры Сяргея Ціханоўскага. Фота МУС Беларусі

У гомельскім доме блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі на кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, сьледчыя знайшлі 900 тысяч даляраў, паведаміў Свабодзе 4 чэрвеня паплечнік Ціханоўскіх Аляксандар Кабанаў. Пазьней інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. У сацыяльных сетках гэтае паведамленьне ўспрынялі зь недаверам і сарказмам.

Вобшук у доме Ціханоўскага праходзіў усю ноч. Паводле Кабанава, які спасылаецца на прысутных на месцы, грошы знайшлі ўначы, прыкладна паміж 1-й і 4-й гадзінамі.

«Грошы знайшла ўжо трэцяя сьледчая брыгада, якая прыехала на месца. Яны зьмяняліся на працягу ўсяго пэрыяду вобшуку. Панятыя таксама зьмяняліся, у дом нікога не пускалі. Разам з маці Сяргея Ціханоўскага ў якасьці панятых на месцы вобшуку хацелі прысутнічаць яго знаёмыя і сябры, але ім адмовілі. Трэцяя брыгада сьледчых знайшла частку грошай у адным месцы, яшчэ частку — у другім. Гэта не былі нейкія таемныя месцы. Там ужо праводзілі вобшук і раней нічога не знайшлі», — сказаў Кабанаў.

Другі паплечнік Ціханоўскага, Ігар, які знаходзіўся на месцы ператрусу, расказаў Свабодзе, што чуў словы начальніка да падначаленых: «Знайшлі забароненыя рэчывы?»

«Нешта ўсё шукаюць, ніяк ня могуць знайсьці. Ужо тры пратаколы напісалі, увесь дом агледзелі тры разы, увесь двор — лазьню, хлявы, прыбіральню. Яны (сьледчыя. — РС) тэлефануюць начальству, ім кажуць: „Шукайце далей“, зноў нешта шукаюць», — казаў сябар Ціханоўскага ў размове са Свабодай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG