Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская едзе ў турнэ па Беларусі, каб асабіста здаць подпісы


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца самастойна аб’ехаць усе рэгіёны Беларусі, каб здаць подпісы за сваё вылучэньне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Турнэ па краіне зьвязанае з адсутнасьцю каардынатараў ініцыятыўнай групы ў многіх раёнах Беларусі. Паводле закону, подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі павінны здаваць менавіта яны. Некаторых каардынатараў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай затрымалі.

11 чэрвеня патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты абвясьціла аб прыпыненьні збору подпісаў за яе вылучэньне на пікетах у Менску і абласных цэнтрах да канца тыдня. Прычынай стала небясьпека правакацый. У іншых гарадах збор подпісаў працягваецца.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG