Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка блогера Ціханоўскага Сьвятлана: пайсьці ў прэзыдэнты «марыла ўсё жыцьцё» 


Сьвятлана ЦІханоўская каля ЦВК, 20 траўня

Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай, жонкі арыштаванага, асуджанага і раптоўна вызваленага падчас паседжаньня ЦВК гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас разгляду заявы пацікавілася ў прэтэндэнткі, ці сур’ёўна яна зьбіраецца вылучацца, або проста застанецца «спарынг-партнэрам» свайго мужа?

Тая ў адказ заявіла, што пайсьці ў прэзыдэнты «марыла ўсё жыцьцё».

Ужо ў ізалятары Сяргей Ціханоўскі заявіў, што мае намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Сьвятлана — падала ў Цэнтарвыбаркам дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Аднак ЦВК адмовіў на той падставе, што Ціханоўскі «не падаў заявы асабіста».

Пасьля гэтага Сьвятлана Ціханоўская 15 траўня сама падала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, і тую зарэгістравалі.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG