5 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва падалі дакумэнты ў ЦВК

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Выбарчыя скрыні для галасаваньня ў Беларусі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Выбарчыя скрыні для галасаваньня ў Беларусі

На 16-ю гадзіну 12 траўня ў Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю пяці ініцыятыўных груп. І гэта ня групы Ганны Канапацкай, Валерыя Цапкалы ці Віктара Бабарыкі, паведамілі Свабодзе ў ЦВК.

11 траўня прынятыя дакумэнты ад трох ініцыятыўных груп:

  • Анжалікі Жалезьняковай, 1967 году нараджэньня, часова беспрацоўнай, якая пражывае ў вёсцы Клімавічы Менскага раёну;
  • Веранікі Мішчанкі, 1968 году нараджэньня, індывідуальнай прадпрымальніцы, беспартыйнай, якая жыве ў вёсцы Саланое Жлобінскага раёну;
  • Аляксандра Грачышнікава, 1976 году нараджэньня, індывідуальнага прадпрымальніка, беспартыйнага, зь Менску.

12 траўня пададзеныя дакумэнты яшчэ дзьвюх ініцыятыўных груп:

  • Юрыя Ганцэвіча, 1976 году нараджэньня, фэрмэра, беспартыйнага. Жыве ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёну;
  • Віталя Зялкоўскага, 1980 году нараджэньня, інжынэра-дызайнэра, беспартыйнага. Жыве ў Маладэчне.

У ЦВК таксама паведамілі, што дакумэнты тых, хто падаў дакумэнты ў панядзелак і аўторак, будуць разглядацца ў пятніцу, 15 траўня. Тых, хто падасьць у бліжэйшыя дні, — у наступны аўторак, 19 траўня.

​
XS
SM
MD
LG