Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адну з найвялікшых партый кантрабандных цыгарэтаў зь Беларусі затрымалі на польскай мяжы


Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі, якія знайшлі ў Баброўніках
Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі, якія знайшлі ў Баброўніках

Супрацоўнікі памежнай службы і мытні Падляшскага ваяводзтва спынілі адну з найбуйнейшых спробаў кантрабанды ў Польшчу, паведаміла мясцовая памежная служба 5 траўня.

875 000 пачак кантрабандных цыгарэт зь беларускімі акцызнымі маркамі коштам амаль 3 мільёны даляраў знайшлі ў беларускім грузавіку на польскім памежным пераходзе Баброўнікі.

Гэта адна з найвялікшых партый кандрабандных цыгарэтаў, затрыманых на падляскіх памежных пераходах за ўвесь час, адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле дакумэнтаў, у грузавіку мусілі быць паліўныя гранулы (пялеты).

Кіроўцу, 51-гадовага беларуса, арыштавалі на 3 месяцы да суду. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Гэта ўжо ня першая буйная партыя кантрабандных цыгарэт зь Беларусі ў гэтым годзе. 29 лютага 2020 году на Беласточчыне, на адным са складаў каля мяжы зь Беларусьсю, знайшлі партыю кантрабандных цыгарэтаў на 2,9 млн даляраў. У студзені ў Люблінскім павеце на мяжы зь Беларусьсю канфіскавалі кантрабандных цыгарэт на 1,5 млн даляраў.

У лютым 2020 кантрабандныя цыгарэты на мільён эўра затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы, у сакавіку літоўскія мытнікі спынілі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 2,7 мільёна эўра. Раней літоўскія мытнікі паведамлялі, што ў 2019 годзе менавіта беларускія цыгарэты склалі найбольшую долю — 85% ад агульнай колькасьці канфіскаваных мытняй цыгарэт.

У 2019 годзе Беларусь таксама стала найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў Расеі — 36% усяго расейскага рынку нелегальных цыгарэт, згодна з апошнім дасьледаваньнем аналітычнага агенцтва Nielsen.

Рэгулярна канфіскуюць кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі ва Ўкраіне. Толькі з чэрвеня па жнівень 2019 году ва Ўкраіне агулам было канфіскавана больш як 11 мільёнаў цыгарэт зь Беларусі, якія перавозіліся з фальшывымі акцызнымі маркамі або зусім бязь іх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG