Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу ў Беларусі памерлі яшчэ 3 чалавекі, праваслаўныя заклік застацца дома не пачулі. Вынікі 18 красавіка


Асьвячэньне страваў. 18 красавіка, Менск
Асьвячэньне страваў. 18 красавіка, Менск

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 18 красавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • На 18 красавіка ў сьвеце зафіксавалі звыш 2,313 мільёна выпадкаў COVID-19: 728 тысяч у ЗША, 191 тысяча ў Гішпаніі, 175 тысяч у Італіі, 151 тысяча ў Францыі, 142 тысячы ў Нямеччыне, 114 тысяч у Вялікай Брытаніі, 83 тысячы ў Кітаі, 82 тысячы ў Турэччыне, 80 тысяч у Іране.
  • Кольксьць памерлых ад каранавірусу ў Беларусі на 18 карсавіка складае 45 чалавек. На стацыянарным лячэньні знаходзіцца 3282 чалавекі. Ачунялі і выпісаныя 458 пацыентаў. У дачыненьні да 510 праводзіцца удакладняючая дыягностыка. Усяго ў Беларусі правялі 92 709 тэстаў на Covid-19.
  • Зоркі сцэны правядуць віртуальны канцэрт у падтрымку Сусьветнай арганізацыі здароўя
  • Ахвярай каранавірусу стане беларуская тэлепраграма на Беласточчыне
  • Як у Беларусі і іншых краінах будзе сьвяткавацца праваслаўны Вялікдзень ва ўмовах пандэміі
  • Жыхары Буда-Кашалёва ўстрывожаныя ўспышкай каранавірусу ў райцэнтры. Тут захварэлі мэдыкі — ад санітаркі да лекараў
  • Жыхарам аграгарадка ля Старых Дарогаў «рэкамэндавана не выяжджаць», ад паездак туды таксама раяць устрымацца
  • Ва ўкраінскім Дняпры завялі крымінальную справу за тое, што ў царкве тоўпілася зашмат людзей
  • З прычыны пандэміі пад пагрозай 75 млн працоўных месцаў у турыстычнай індустрыі
  • Каралева Вялікабрытаніі ўпершыню папрасіла скасаваць салют, бо «ўрачыстасьці ў часе пандэміі недарэчныя»
  • Беларусь горш, чым Расея, змагаецца з пандэміяй. Графікі і прагноз
  • 4 патрулі ДАІ выставілі паміж Лунінцам і Пінскам праз каранавірус. ФОТА
  • «Хай падказвае калгасьнікам, як сеяць». У Расеі адказалі на крытыку Лукашэнкі расейскіх тэстаў
  • Вялікая субота ў праваслаўных у Менску: заклік заставацца дома не пачуты. ФОТАРЭПАРТАЖ
  • У Таджыкістане і Туркмэністане афіцыйна каранавірусу няма. У іх суседзяў — ёсьць
  • «Эпідэмія адкрыла заслону будучыні». Як у адукацыйнам цэнтры ў Віцебску вырабляюць шчыткі для мэдыкаў
  • «Што робіць нашая краіна?! Навошта заніжаць статыстыку?» Сын памерлага фэльчара хуткай дапамогі жорстка адказаў міністру Караніку
  • У Аршанскім раёне зарэгістравалі 57 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, памерлі 3 чалавекі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG