Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча прачытаюць онлайн


Уладзімер Караткевіч, фота Сяргея Панізьніка
Уладзімер Караткевіч, фота Сяргея Панізьніка

13 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекту «Чытаем клясыку разам» пачнецца онлайн-чытаньне раману Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменьніка, паведамляе сайт музэю.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадзкія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі. Сутнасьць яе ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адным з разьдзелаў вядомага рамана пісьменьніка.

Чытаньне рамана будзе праходзіць у залях музэю на вул. М.Багдановіча, 13, а паглядзець і паслухаць яго можна будзе на YouTube-канале музэю альбо знайсьці ў сацыяльных сетках у Facebook, УКантакце і Instagram.

Трансьляцыі будуць весьціся штодня па 29 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG