Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1000 хворых на каранавірус у Беларусі, хворым мэдыкам абяцаюць грошы. Вынікі 8 красавіка


Камунальнікі ў масках у Слаўгарадзе на Магілёўшчыне. Тут за няпоўны тыдзень пад падазрэньне ў захворваньні на COVID-19 трапіла больш за два дзясяткі чалавек. У чатырох каранавірусная інфэкцыя пацьвердзілася.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 8 красавіка.

  • На вечар 8 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1,497 мільёна выпадкаў COVID-19, памерлі 87 717 чалавек.
  • Агулам ужо больш за 1000 хворых на каранавірус у Беларусі. Мінздароўя Беларусі прызнала 205 новых выпадкаў захворваньня, ніводнай новай сьмерці
  • У 15 будаўнікоў з Расеі, якія знаходзіліся на 14-дзённым карантыне перад пачаткам працы на БелАЭС, выявілі каранавірус
  • Ад 600 да 5000 рублёў паабяцалі беларускім мэдыкам, якія захварэюць на COVID-19
  • Беларуская фэдэрацыя футболу не зьбіраецца прыпыняць нацыянальнае першынства, акрамя рэгулярнага першынства Беларусі будуць гуляцца таксама і паўфіналы Кубка
  • 81% работнікаў ва ўсім сьвеце цярпіць ад поўнага або частковага закрыцьця працоўных месцаў у сувязі з пандэміяй COVID-19 — дадзеныя Міжнароднай арганізацыі працы
  • Трамп прыгразіў скараціць фінансаваньне Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO). Прэзыдэнт ЗША асудзіў WHO за тое, што яна выступала супраць абмежаваньняў на паездкі з Кітаю і Эўропы.
  • Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, хворы на каранавірус, застаецца ў рэанімацыі. Ягоны стан стабільны. Ён не знаходзіцца на апараце ШВЛ
  • Карантын у Літве працягнулі на два тыдні, нашэньне масак стала абавязковым
  • Некаторыя краіны-чальцы Эўразьвязу, у тым ліку Аўстрыя, Данія, Славенія і Чэхія, заявілі, што, пачынаючы з наступнага тыдня, яны будуць паступова аднаўляць сваё звычайнае жыцьцё. Аднак іншыя сталіцы Эўразьвязу занепакоеныя тым, што адмена нават часткі абмежаваньняў можа падарваць узгодненую рэакцыю на пандэмію
  • «Выходны месяц» у Расеі: заробкі скарацілі, 30% кампаніяў адправілі супрацоўнікаў у неаплочаны водпуск. Вынікі апытаньня ​тысячы расейскіх кампаніяў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG