Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выходны месяц» у Расеі: заробкі скарацілі, 30% кампаніяў адправілі супрацоўнікаў у неаплочаны водпуск


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскі «Цэнтар стратэгічных распрацовак» — некамэрцыйная арганізацыя, у кіраўніцтва якой уваходзілі ў розны час уплывовыя банкіры і чыноўнікі — з 31 сакавіка па 2 красавіка апытала каля тысячы расейскіх кампаніяў пра лёс работнікаў падчас «вакацыяў». Вынікі апублікавала РБК.

У Расеі фармальна не абвяшчалі татальны карантын у сувязі з пандэміяй каранавірусу, але спачатку абвясьцілі тыдзень выходных, пасьля цэлы непрацоўны месяц. Да канца краасавіка расейцы маюць адпачываць з захаваньнем заробку.

Яшчэ падчас «выходнага тыдня» ў Расеі апыталі кампаніі пра лёс працаўнікоў. Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што:

  • 49% апытаных прадпрыемстваў перавялі работнікаў на няпоўны працоўны дзень са скарачэньнем заробку;
  • амаль 30% прымусова выслалі працаўнікоў у водпуск за свой кошт;
  • звыш 20% скарацілі заробкі, але не скарацілі працоўнага часу;
  • каля 20% перавялі работнікаў на дыстанцыйную працу з паніжэньнем заробку;
  • звальняць супрацаўнікаў пачалі каля 16%.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG