Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея спынілі чыгуначныя зносіны ў сувязі з пандэміяй каранавірусу


Расейскі цягнік
Расейскі цягнік

Расейская чыгунка адмяніла апошнія цягнікі міжнародных зносінаў — у Беларусь.

Ад пачатку распаўсюду каранавірусу Расея спыніла рух цягнікоў у два дзясяткі краін і непрызнаных тэрыторый — Абхазію, Аўстрыю, Азэрбайджан, Італію, Казахстан, Кітай, КНДР, Кіргізію, Латвію, Літву, Малдову, Манголію, Нямеччыну, Польшчу, Таджыкістан, Узбэкістан, Украіну, Францыю, Фінляндыю, Чэхію, Эстонію. Цяпер у гэты пералік дадалася і Беларусь.

Акрамя таго, спыніліся зносіны з расейскім эксклявам — Калінінградам, гаворка пра транзытныя празь Беларусь і Літву цягнікі Калінінград — Масква, а таксама Калінінград — Санкт-Пецярбург.

Раней Беларуская чыгунка паведаміла, што з 5 красавіка адмяняецца рух цягнікоў Менск — Масква, а з 6 красавіка на няпэўны час прыпыняюцца чыгуначныя зносіны паміж Берасьцем і Санкт-Пецярбургам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG