Лінкі ўнівэрсальнага доступу

81% работнікаў ва ўсім сьвеце цярпіць ад крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19


Людзі патрабуюць скасаваньня арэнднай аплаты з прычыны страты працоўных месцаў, Лос-Анджэлес, ЗША, 1 красавіка 2020
Людзі патрабуюць скасаваньня арэнднай аплаты з прычыны страты працоўных месцаў, Лос-Анджэлес, ЗША, 1 красавіка 2020

Пандэмія COVID-19 робіць катастрафічны ўплыў на занятасьць і зарплату ў сьвеце, адзначаецца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Цяпер больш за чатыры зь пяці чалавек (81%) глябальнай рабочай сілы (3,3 мільярда работнікаў) цярпяць ад поўнага або частковага закрыцьця працоўных месцаў, гаворыцца ў дакладзе.

«Работнікі і прадпрыемствы сутыкаюцца з катастрофай як у разьвітых эканоміках, так і ў тых, якія разьвіваюцца. Мы павінны рухацца хутка, рашуча і разам. Правільныя і неадкладныя дзеяньні могуць стаць вырашальнымі для выжываньня альбо разбурэньня», — сказаў генэральны дырэктар МАП Гай Райдэр.

МАП называе пандэмію COVID-19 «найгоршым усясьветным крызісам пасьля Другой сусьветнай вайны».

Пандэмічны крызіс, як чакае МАП, прывядзе да скарачэньня на 6,7% працоўнага часу ў другой палове 2020 году, што эквівалентнае 195 мільёнам штатных работнікаў.

Значныя скарачэньні чакаюцца ў арабскіх краінах (на 8,1%, што раўняецца пяці мільёнам штатных работнікаў), Эўропе (7,8% або 12 мільёнаў работнікаў), Азіі і рэгіёне Ціхага акіяну (7,2%, 125 мільёнаў работнікаў).

Істотныя страты чакаюцца ў групах з рознымі даходамі, але асабліва пацярпяць краіны з высокімі і сярэднімі даходамі (7%, 100 мільёнаў працаўнікоў, занятых на поўны працоўны дзень). На думку МАП, гэта значна горшая пэрспэктыва, чым наступствы крызісу 2008—2009 гг.

Пад найбольшай рызыкай скарачэньняў апынуцца такія сэктары, як паслугі ў харчаваньні, прамысловая вытворчасьць, розьнічны гандаль, прыватны бізнэс, адміністрацыйная дзейнасьць.

Згодна з дакладам, 1,25 мільярда работнікаў занятыя ў галінах, якім пагражае «рэзкае і разбуральнае» павелічэньне скарачэньняў, заробкаў і гадзін працы.

МАП падкрэсьлівае неабходнасьць маштабных, усёабдымных палітычных захадаў, арыентаваных на чатыры асноўныя моманты — падтрымку бізнэсу, занятасьць і даходы; стымуляваньне эканомікі і працоўных месцаў; абарона работнікаў на працоўных месцах — і пошук рашэньняў з выкарыстаньнем сацыяльнага дыялёгу паміж урадам, работнікамі і працадаўцамі.

«Гэта самае вялікае выпрабаваньне міжнароднага супрацоўніцтва за апошнія 75 гадоў. Калі адна краіна цярпіць няўдачу, значыць, мы ўсё цярпім. Мы павінны знайсьці рашэньні, якія дапамогуць усім пластам нашага глябальнага грамадзтва, асабліва тым, хто найбольш уразьлівы або менш за ўсё здольны дапамагчы сабе», — сказаў Райдэр.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG