Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо больш за 1000. Мінздароўя Беларусі прызнала 205 новых выпадкаў каранавірусу, ніводнай новай сьмерці


Міністэрства аховы здароўя Беларусі 8 красавіка апублікавала ў Telegram статыстыку выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў краіне. Раней Мінздароўя тлумачыла, што атрымлівае зьвесткі двойчы на дзень, у 8 раніцы і 18 вечара.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 8 красавіка:

  • 976 пацыентаў з каранавірусам на лячэньні;
  • зь іх 33 маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • у «большай часткі» пацыентаў хвароба праходзіць «у лёгкай або сярэдняй форме», а колькасьць пацыентаў у цяжкім стане не паведамляецца;
  • 77 выпісаныя здаровымі;
  • памерлі 13 інфікаваных каранавірусам — новых сьмерцяў за дзень ня выявілі;
  • разам гэта дае 1066 прызнаных выпадкаў — плюс 205 выпадкаў за дзень;
  • для пацыентаў з каранавірусам прадугледзелі больш за 7000 месцаў у лякарнях;
  • ад пачатку эпідэміі правялі каля 46 тысяч тэстаў на каранавірус, цяпер іх робяць у 13 лябараторыях;
  • «у барацьбе з COVID-19» задзейнічана 25 тысячаў мэдыкаў.

Статыстыка па абласьцях на 8 красавіка выглядае наступным чынам (паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА):

  • Менск — 601 чалавек шпіталізаваныя, 45 выпісаныя, 5 памерлі.
  • Менская вобласьць — 104 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі.
  • Віцебская вобласьць — 200 шпіталізаваныя, 30 выпісаныя, 5 памерлі.
  • Гомельская вобласьць — 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 0 памерлых.
  • Магілёўская вобласьць — 25 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
  • Горадзенская вобласьць — 11 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
  • Берасьцейская вобласьць — 3 шпіталізаваныя, выпісаных і памерлых няма.

Днём раней, паводле Мінздароўя, у Беларусі быў 861 выпадак COVID-19: 794 пацыенты знаходзіліся ў лякарнях (зь іх 31 — на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх), 54 паправіліся і былі выпісаныя, 13 чалавек памерлі. За суткі было 160 новых выпадкаў, але міністэрства не прызнала ніводнай новай сьмерці.

Паводле БелТА, разьмеркаваньне выпадкаў COVID-19 па абласьцях такое:

  • Берасьцейская вобласьць — 3 шпіталізаваныя;
  • Горадзенская вобласьць — 11 шпіталізаваных;
  • Магілёўская вобласьць — 25 шпіталізаваных;
  • Гомельская вобласьць — 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны;
  • Менская вобласьць — 104 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 3 памерлі;
  • Віцебская вобласьць — 200 шпіталізаваныя, 30 выпісаныя, 5 памерлі;
  • Менск — 601 шпіталізаваны, 45 выпісаныя, 5 памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG