На 7 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавірусу, новых сьмерцяў за мінулы дзень не зафіксавалі, паведаміла БелТА.
На 7 красавіка агулам па Беларусі:
- 794 чалавекі шпіталізаваныя,
- зь іх 31 пацыент мае патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх,
- 54 пацыенты паправіліся і выпісаныя,
- 13 чалавек памерлі.
На раніцу 6 красавіка ў Беларусі было афіцыйна зафіксавана 700 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі: зь іх 634 чалавекі былі шпіталізаваныя, яшчэ 13 інфікаваных памерлі, 53 выпісаныя здаровымі.
Такім чынам, за мінулыя суткі загістравалі 160 новых выпадкаў заражэньня, аднаго чалавека выпісалі, новых сьмерцяў няма.
Усяго ад пачатку эпідэміі ў Беларусі пацьверджаны 861 выпадак каранавірусу.
Статыстыка па абласьцях на 7 красавіка выглядае наступным чынам:
- Менск — 497 чалавек шпіталізаваныя, 25 выпісаныя, 5 памерлі.
- Менская вобласьць — 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі.
- Віцебская вобласьць — 143 шпіталізаваныя, 27 выпісаныя, 5 памерлі.
- Берасьцейская вобласьць — 3 шпіталізаваныя, выпісаных і памерлых няма.
- Гомельская вобласьць — 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 0 памерлых.
- Горадзенская вобласьць — 10 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
- Магілёўская вобласьць — 18 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
За ўвесь час ў Беларусі, паводле Мінздароўя, праведзена 43 тысячы тэстаў на новы каранавірус.