Футбол падчас пандэміі: акрамя рэгулярнага першынства Беларусі, яшчэ і паўфіналы Кубка

Нягледзячы на рост статыстыкі інфікаваных каранавірусам у Беларусі, беларуская фэдэрацыя футболу не зьбіраецца прыпыняць нацыянальнае першынства.

У наступныя выходныя пройдуць матчы чацьвёртага туру.

Акрамя таго, 8 красавіка будуць згуляныя два паўфінальныя матчы Кубку Беларусі. Мазырская «Славія» прыме барысаўскі БАТЭ, а берасьцейскае «Дынама» згуляе з салігорскім «Шахцёрам».

Арганізаваныя заўзятары гэтых клюбаў ужо абвесьцілі, што ўстрымаюцца ад наведваньня фанацкіх сэктараў у сувязі з пагрозай заражэньня.

Тым часам 16 красавіка стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі сярод жаночых камандаў. Празь дзень пасьля гэтага пачнецца сэзон у першай і другой мужчынскіх лігах.

Шэраг замежных тэлекампаній набылі правы на трансьляцыю матчаў у элітным дывізыёне чэмпіянату Беларусі.

​
XS
SM
MD
LG