Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён інфікаваных у сьвеце, статыстыка вірусу ў Беларусі, непрацоўны месяц у Расеі. Вынікі 2 красавіка


Францускі кандытар Жан-Франсуа Прэ зрабіў з шакаляды велікоднае яйка ў форме каранавірусу

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 2 красавіка.

  • Колькасьць тых, хто заразіўся COVID-19, перавысіла ў сьвеце 1 мільён чалавек
  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўпершыню з 30 сакавіка апублікавала поўную статыстыку аб распаўсюдзе каранавірусу ў Беларусі: 254 хворых на COVID-19, выпісалі 46, памерлі 4.
  • Аляксандар Лукашэнка даў чарговую параду супраць каранавірусу: «Аказваецца, тлушч дапамагае лёгкім змагацца зь вірусамі».
  • У Беларусі адмянілі адкрыцьцё мотасэзону, якое звычайна наведваў Віктар Лукашэнка
  • У Менску пачалася сэсія Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншага, дэпутаты разгледзяць адміністрацыйную адказнасьць за ўтойваньне інфармацыі пра стан свайго здароўя.
  • Урад Беларусі заплянаваў падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі на 110 млн рублёў.
  • Праваслаўны мітрапаліт Павел абляцеў межы Беларусі з малітвамі аб спыненьні пандэміі.
  • На сайце Avaaz.org зьявілася пэтыцыя «Памажыце Беларусі перажыць COVID-19», адрасаваная генэральнаму дырэктару Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) Тэдрасу Аданому Гебрэесусу.
  • Малодшых школьнікаў зь вёскі ў Буда-Кашалёўскім раёне ізалявалі ў шпіталі для абсьледаваньня на каранавірус: трэнэр аднаклясьніка выявіўся інфікаваным COVID-19.
  • На магілёўскім мясакамбінаце на паўгадзіны скарацілі працоўны дзень — каб працаўнікі ня езьдзілі ў гадзіну пік.
  • Віцебскі тэатар, дзе памёр актор з каранавірусам, распусьцілі да 26 красавіка.
  • Першы выпадак каранавірусу выяўлены ў Столінскім раёне. Інфікаваны адмаўляўся здаць аналіз добраахвотна.
  • Прэзыдэнт Філіпінаў загадаў «страляць насьмерць» у носьбітаў каранавірусу, калі яны будуць супраціўляцца. Прэс-служба прэзыдэнта кажа пра «гіпэрбалы».
  • У Расеі праз каранавірус абвешчаны непрацоўным цэлы красавік.
  • У Італіі ўжо больш за дзесяць тысяч мэдыкаў заразіліся каранавірусам. Прафсаюз дактароў гаворыць пра недастаткова дбайнае стаўленьне да лекараў, адсутнасьць сродкаў аховы, нерэгулярныя аналізы.
  • Грэцкая праваслаўная царква ў сувязі з кандэміяй перанесла сьвяткаваньне Вялікадня на канец траўня.
  • Колькасьць памерлых ад каранавірусу ў ЗША перавысіла 1000 за дзень.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG