Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Памажыце Беларусі выжыць». Дырэктару Сусьветнай арганізацыі здароўя напісалі дзьве пэтыцыі


На сайце Avaaz.org зьявілася пэтыцыя «Памажыце Беларусі перажыць COVID-19», адрасаваная генэральнаму дырэктару Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) Тэдрасу Аданому Гебрэесусу. На момант публікацыі сабралі 23 тысячы подпісаў.

У звароце Аданома просяць зьвярнуць увагу на сытуацыю з новым каранавірусам у Беларусі: пішуць, ёсьць усе падставы меркаваць, што ўлады ўтойваюць рэальную інфармацыю ад грамадзянаў і WHO, інспэктараў якой нядаўна запрасілі ў Беларусь для ацэнкі працы сыстэмы аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя, адзначаюць у пэтыцыі, публікуе зьвесткі не штодзень, і гэтыя зьвесткі разыходзяцца з тым, што ананімна паведамляюць мэдыкі, якіх прымушаюць падпісваць паперы аб невыдаваньні зьвестак і якім бракуе базавых сродкаў абароны.

Большасьць пацыентаў з пнэўманіяй не тэстуюць на COVID-19, сьцьвярджаюць у звароце. Застаюцца адкрытымі рэстарацыі, паркі, публічныя прасторы, а спартовыя гульні прыцягваюць сотні гледачоў. Кіраўнік дзяржавы выказвае спадзяваньні, што расейскія турысты прыедуць у Беларусь адпачываць, і называе пандэмію «псыхозам».

«Мы ўдзячныя суседнім краінам, якія цалкам закрылі свае межы: гэта выратавала нас ад дадатковай успышкі», — пішуць у звароце.

Таксама ў тэксьце згадваюць выказваньні прадстаўніка WHO ў Беларусі Батыра Бердыклычава ў падтрымку дзеяньняў беларускіх уладаў — ягоныя словы лічаць «абсалютна незразумелымі». У канцы звароту прыводзяць спасылкі на матэрыялы пра сытуацыю ў Беларусі ад CNN і Washington Post.

Другую пэтыцыю — за карантын у Беларусі — падпісалі ўжо звыш 50 тысяч карыстальнікаў

Яшчэ адна пэтыцыя, зьвязаная з распаўсюдам COVID-19 у Беларусі, апублікаваная на Change.org. У ёй WHO адрасуюць «крык душы» аб увядзеньні карантыну. Зварот падпісалі на момант публікацыі больш за 53 тысячы карыстальнікаў.

У гэтай пэтыцыі сьцьвярджаецца, што ў рэальнасьці ў Беларусі ўжо звыш 1000 інфікаваных, а многім ставяць дыягназ «пнэўманія», каб «не псаваць статыстыку і не наводзіць панікі». Лекарам ужо не хапае абсталяваньня і апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, заяўляюць у звароце.

Раней на зварот за карантын у навучальных установах, апублікаваны на Petitions.by і падпісаны 16 тысячамі беларусаў, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтар гігіены адказалі, што цяперашніх захадаў супраць распаўсюду вірусу дастаткова.

У адрозьненьне ад Petitions.by, на звароты на Change.org або Avaaz.org чыноўнікі не абавязаныя даваць адказы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG