Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць памерлых ад каранавірусу ў ЗША перавысіла 1000 за дзень


Ілюстрацыйнае фота

Дасьледнікі дапускаюць, што гэты паказьнік вырасьце да сярэдзіны месяца ўдвая.

Колькасьць памерлых ад каранавірусу ў сераду ЗША ўпершыню склала больш як тысячу чалавек за дзень, што ўдвая перавышае гэты паказьнік для дзьвюх самых сьмяротна небясьпечных хваробаў у Амэрыцы — раку лёгкіх і грыпу. Паведамляецца пра 1040 памерлых.

Усяго ў краіне больш за 215 тысяч інфікаваных, памерлі ад COVID-19 5116 чалавек.

«Наша краіна перажывае вялікае нацыянальнае выпрабаваньне, — заявіў прэзыдэнт Дональд Трамп на брыфінгу ў Белым доме. — Нас чакаюць вельмі цяжкія два тыдні».

УЖЫВУЮ Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Трамп адкінуў ідэю агульнанацыянальнай дырэктывы, якая і прадпісвала жыхарам краіны заставацца дома, але дапусьціў, што можа забараніць авіякампаніям пералёты паміж галоўнымі агменямі эпідэміі каранавірусу.

«Мы вывучаем гэтую сытуацыю. Як толькі вы пойдзеце на гэта, вы зацісьне індустрыю, якая адчайна мае патрэбу ў дапамозе», — сказаў Трамп.

Паводле прагнозаў ураду ЗША, нават калі амэрыканцы будуць няўхільна выконваць рэкамэндацыі па сацыяльным дыстанцыяваньні ў наступныя тыдні, ад COVID-19 могуць памерці да чвэрці мільёна чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG