Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія тэлеграм-каналы «адправілі» міністра Макея на карантын. Але ён здаровы, кажа МЗС


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Раней Уладзімер Макей сустракаўся са студэнтам, у якога падазравалі каранавірус.

«Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей знаходзіцца на працоўным месцы і ў добрым здароўі, што пацьвярджаецца рэгулярнымі мэдычнымі абсьледаваньнямі», — паведаміў на запыт Радыё Свабода МЗС Беларусі.

Раней тэлеграм-канал «БелоРусский диалог» пісаў, што Ўладзімер Макей на карантыне.

«МЗС функцыянуе ў штатным рэжыме, за выключэньнем консульскай службы, якая перайшла практычна на кругласуткавую працу ў сувязі зь неабходнасьцю аказаньня дапамогі ў вяртаньні на радзіму шматлікім беларускім грамадзянам», — гаворыцца далей ў паведамленьні МЗС Беларусі.

Студэнт, у якога падазравалі каранавірус, сустракаўся з Макеем

Студэнт, чый бацька-бізнэсовец утаіў сваю паездку ў Італію і мог заразіць 91 чалавека, сустракаўся з Уладзімерам Макеем 5 сакавіка. На фатаздымках дыстанцыя паміж імі меншая за 1 мэтар. У хлопца, як у кантакту першага ўзроўню, падазравалі каранавірус і зьмясьцілі ў шпіталь.

Радыё Свабода зьвязалася з хлопцам. Ён паведаміў, што некалькі тэстаў на каранавірус далі ў яго адмоўны вынік.

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей сустракаўся са студэнтамі факультэту ФМА БДУ 5 сакавіка падчас ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 50-годзьдзя ўступленьня ў сілу Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. Інфармацыя пра гэта з фатаздымкамі, дзе студэнт і Макей стаяць побач, ёсьць на сайце факультэту. Скрыншоты паведамленьня мае рэдакцыя Радыё Свабода.

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», якая спасылаецца на блізкіх бізнэсоўца, яму стала кепска 5 сакавіка. 7 сакавіка ён зьвярнуўся ў мэдцэнтар, а 9-га пачалася экстраная шпіталізацыя студэнтаў БДУ.

14 сакавіка стала вядома, што папярэднія тэсты паказалі наяўнасьць каранавірусу ў пяці студэнтаў БДУ. Інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

13 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі Міністэрства здароўя Іна Карабан паведаміла, што празь беларуса, які не прызнаўся, што быў у Італіі, а працягваў наведваць публічныя імпрэзы, сустракацца зь людзьмі, мог заразіцца 91 чалавек — столькі людзей цяпер ізалявалі.

У шпіталі накіравалі 240 студэнтаў і выкладчыкаў, якія маглі мець кантакт са «станоўчым» студэнтам.

У сераду 11 сакавіка ўсіх лекараў і наведнікаў, якія знаходзіліся ў мэдцэнтры «ЛОДЭ» ў адзін час з пацыентам, у якога пазьней знайшлі каранавірус, павезьлі ў Бараўляны на карантын. Іх няшмат, людзей вызначалі па часе прыёму і камэрах відэаназіраньня. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла Свабодзе прэс-сакратарка Мінздароўя Юлія Барадун.

Уладзімера Макея некалькі дзён не відаць на публічных мерапрыемствах

Аднак, паводле афіцыйнай інфармацыі, пасьля 5 сакавіка Макей ня меў асабістых працоўных сустрэч.

13 сакавіка Ўладзімер Макей па тэлефоне пагутарыў зь дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо.

9 сакавіка Аляксандар Лукашэнка правёў паседжаньне з кіраўніцтвам Савету Міністраў. Макея сярод прысутных не было. Не заўважылі яго і падчас уручэньня дзяржаўных узнагарод 6 сакавіка.

17 сакавіка міністра Макея не відаць было на паседжаньні ў прэзыдэнта, дзе падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за 2019 год.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG