Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

«Белавія» прыпыняе рэйсы ў расейскія рэгіёны. У Маскву і Пецярбург самалёты пакуль лятаюць


З 18 сакавіка ў зьвязку з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін праз эпідэмію каранавірусу «Белавія» да 1 траўня прыпыняе палёты ў Варонеж, Краснадар, Казань, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Сочы і ў маскоўскі аэрапорт Жукоўскі.

Вярнуць купленыя загадзя квіткі альбо абмяняць іх на іншыя даты вылету можна да 31 сьнежня 2020 году.

У маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамецьева, а таксама ў Санкт-Пецярбург рэйсы пакуль не скасавалі.

У «Беларускай чыгунцы» сказалі, што ўсе цягнікі ў Расею адпраўляюцца паводле раскладу, ня спынены і папярэдні продаж квіткоў.

З 18 сакавіка Расея закрывае мяжу зь Беларусьсю да 1 траўня. А тых, хто прыляцеў зь Беларусі, абавяжуць прайсьці карантын.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG