Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 5 навучэнцаў БДУ станоўчы тэст на каранавірус. 240 студэнтаў і выкладчыкаў — у шпіталі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Папярэднія тэсты паказалі наяўнасьць каранавірусу у пяці студэнтаў БДУ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

У шпіталі накіраваныя 240 студэнтаў і выкладчыкаў, якія маглі мець кантакт са «станоўчым» студэнтам. Калі тэсты пакажуць адмоўны вынік на каранавірус і ў студэнтаў будзе магчымасьць пражываць ізалявана, то вялікую частку студэнтаў адпусьцяць дамоў.

Міністэрства аховы здароўя нагадала: гэтыя захады зьвязаныя з тым, што ў сям'і аднаго са студэнтаў выявілі COVID-19.

«На жаль, чалавек адмовіўся здаваць тэст на ўезьдзе ў Беларусь і ў выніку стаў крыніцай распаўсюджваньня каранавірусу сярод студэнтаў. Сытуацыя ўскладнілася тым, што частка кантактаў першага ўзроўню пражывае ў інтэрнатах. Цяпер там ідзе санітарна-эпідэміялагічная апрацоўка», — паведамілі ў міністэрстве.

«Эпідэміялагічнае расьсьледаваньне кожнага выпадку паказала поўную адсутнасьць насьцярожанасьці ў грамадзян, якія вяртаюцца з камандзіровак і турыстычных паездак», — канстатавала прэс-служба.

Міністэрства аховы здароўя яшчэ раз просіць грамадзян «спакойна і — галоўнае — з разуменьнем паставіцца да сытуацыі». Спробы самавольна пакінуць установы аховы здароўя, утойваньне інфармацыі аб паездках у эпідэмічна небясьпечныя рэгіёны прывядуць да непажаданых наступстваў.

На дадзены момант у Беларусі каранавірус пацьверджаны ў 27 грамадзян. З іх трое ўжо выпісаныя.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, стан усіх астатніх пацыентаў з каранавірусам здавальняючы. Тэмпэратура цела нармальная. Адзін з пацыентаў знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG