Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не нагнятайце». Мінадукацыі адказала на пэтыцыю пра карантын


Каля БНТУ, 27 лютага
Каля БНТУ, 27 лютага

Міністэрства адукацыі Беларусі ў афіцыйным Telegram-канале днём 17 сакавіка зьвярнулася да падпісантаў пэтыцыі з патрабаваньнем увесьці карантын у навучальных установах.

«Усе патрабаваньні, пералічаныя вамі, ва ўстановах адукацыі ўжо выконваюцца, — пішуць у звароце да 16 тысяч падпісантаў. — Ня варта нагнятаць абстаноўку і думаць, што мы ня робім усіх неабходных захадаў і не выконваем рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя».

Афіцыйны адказ на зварот на сайце Petitions.by, дзе зьбіралі подпісы, яшчэ не публікавалі.

Ды ў ліку патрабаваньняў са звароту ёсьць прынамсі адно, якое дакладна ня выканалі: падпісанты патрабавалі сярод іншага перавесьці ўсе навучальныя ўстановы на дыстанцыйнае навучаньне.

Пэтыцыя пра карантын у навучальных установах стала амаль самай масавай у гісторыі сайту — усяго на 545 подпісаў адстала ад самай масавай (за выходны 2 студзеня) і на 134 подпісы абагнала зварот у падтрымку маршрутных таксі.

Раніцай 17 сакавіка беларускі офіс Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) апублікаваў заяву, у якой ухваліў дзеяньні беларускіх уладаў у барацьбе з каранавірусам. Некаторыя беларусы, як то блогер Эдуард Пальчыс, раскрытыкавалі гэтую заяву як супярэчную пазыцыі цэнтральнага офісу WHO.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG