Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх школах могуць абвясьціць канікулы з 23 сакавіка


Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве адукацыі вывучаюць прапанову аб дачасным пачатку школьных канікул з 23 сакавіка. Паводле інфармацыі Свабоды рашэньне на гэты конт чакаецца па абедзе 17 сакавіка.

Вясновыя канікулы ў школьнікаў былі заплянаваныя з 30 сакавіка па 4 красавіка ўключна.

У суседніх зь Беларусьсю краінах у школах і ВНУ ў сувязі з каранавірусам увялі карантын.

Паводле маніторынгу ЮНЭСКА, на 16 сакавіка 85 краінаў сьвету закрылі школы па ўсёй краіне, што закранула каля 776,7 млн дзяцей і моладзі. Яшчэ 15 краінаў закрылі школы часткова, ене па ўсёй краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG