Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перакінулі бамбавікі В-2 у Эўропу


B-2 Spirit, ілюстрацыйнае фота

Вайскоўцы заявілі, што такія манэўры дазваляюць лётчыкам азнаёміцца з тэатрам ваенных дзеяньняў.

Апэратыўная група стэлс-бамбавікоў B-2 Spirit з авіябазы Whiteman ў Місуры прыбыла на авіябазу Lajes на Азорскіх астравах (Партугалія) для вучэньняў у інтэграцыі ў тэатар ваенных дзеяньняў і лётнай падрыхтоўцы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Самалёты будуць працаваць на розных вайсковых аб'ектах у зоне адказнасьці Эўрапейскага камандаваньня ЗША. Разгортваньні стратэгічных бамбавікоў у Эўропе дазваляюць экіпажам азнаёміцца з тэатрам ваенных дзеяньняў і дэманструюць прыхільнасьць ЗША сваім саюзьнікам і партнэрам», — гаворыцца ў заяве Эўрапейскага камандаваньня.

«Інтэграцыя з нашымі саюзьнікамі ў NATO і краінамі — партнэрамі ў тэатры ваенных дзеяньняў, а таксама зь іншымі падразьдзяленьнямі ВПС ЗША... дазваляе нам выстройваць доўгатэрміновыя стратэгічныя адносіны, неабходныя для супрацьстаяньня шырокаму колу глябальных выклікаў», — адзначаецца далей у дакумэнце.

На авіябазе Лажэс дысьлякуецца 65-я група наземнага абслугоўваньня, якая аказвае падтрымку ў баявых апэрацыях, забясьпечваючы экспэдыцыйныя перамяшчэньні зьнішчальнікаў, іншых баявых самалётаў, а таксама глябальную сувязь з камандзірамі баявых падразьдзяленьняў.

Акрамя таго, яна падтрымлівае абʼяднаныя й кааліцыйныя апэрацыі, а таксама апэрацыі NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG